За мінулыя суткі на пажарах загінула тры чалавекі, яшчэ адзін памёр у бальніцы ад атрыманых раней апёкаў
23 кастрычніка, Позірк. Тры чалавекі загінулі на пажарах за мінулыя суткі (з 6 гадзін 22 кастрычніка да 6 гадзін 23-га), вынікае з аператыўных звестак Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Яшчэ адна ахвяра агню — жанчына 1962 г.н., якая, як стала вядома раніцай 22 кастрычніка, памерла ў бальніцы ад апёкаў, атрыманых 20 кастрычніка на пажары ў кватэры ў аграгарадку Заводская Слабада Магілёўскага раёна.
У той жа дзень каля 7:30 стала вядома пра пажар у жылым доме ў аграгарадку Падлессе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Загінуў уладальнік дома 1959 г.н.
Пасля 16 гадзін гарэў дом у пасёлку Гулевіцкі Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Ахвярай стала гаспадыня 1945 г.н.
У 19:28 паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры на апошнім паверсе пяціпавярховага жылога дома ў Жодзіне Мінскай вобласці. На месцы знойдзены загінулы гаспадар 1962 г.н.
Прычыны пажараў і гібелі людзей высвятляюцца.
Выратавана на пажарах 5 чалавек. Таксама знішчана адно і пашкоджана 9 будынкаў.
З пачатку года, як сведчыць зводная табліца на сайце ведамства, на пажарах загінула 422 чалавекі (за той жа перыяд 2025 года — 408; +3,4% у гадавым вымярэнні), у тым ліку трое дзяцей (4; -25%). Траўмавана — 542 (486; +11,5%), выратавана — 442 (342; +29,2%).

- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа трэці квартал 2026 года вырасла доля занятых у эканоміцы жанчын і гарадскога насельніцтва — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗамежныя інвестыцыі ў асноўны капітал за пяць гадоў зменшыліся ў 1,55 раза — звесткі БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства

