Мінск 18:29

Урад змяніў правілы прадастаўлення энергарэсурсаў арганізацыям-неплацельшчыкам

23 кастрычніка, Позірк. Прэс-служба ўрада паведаміла аб “актуалізацыі” парадку “абмежавання падачы энергарэсурсаў арганізацыям-неплацельшчыкам”.

Пастанову “Аб дадатковых мерах па забеспячэнні бесперабойнага забеспячэння спажыўцоў энергарэсурсамі” падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.

Адзначаецца, што дакумент прыняты “ў рамках праводзімай работы па ўдасканаленні сістэмы разлікаў юрыдычных асоб за энергарэсурсы”.

“Пастановай актуалізаваны парадак абмежавання або спынення падачы прыроднага газу, электрычнай і цеплавой энергіі спажыўцам, якія не забяспечылі своечасовую іх аплату, а таксама Палажэнне аб рэспубліканскай камісіі па кантролі за ажыццяўленнем разлікаў за прыродны газ, электрычную і цеплавую энергію”, — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама зменены “парадак узаемадзеяння юрыдычных асоб-спажыўцоў энергарэсурсаў і энергазабеспячальных арганізацый пры ажыццяўленні разлікаў за энергарэсурсы”.

“У прыватнасці, вызначаны крытэрыі для арганізацый, да якіх меры па абмежаванні або спыненні падачы энергарэсурсаў могуць быць прыняты толькі па рашэнні рэспубліканскай камісіі”, — адзначае ўрад.

Гл. таксама:

У Беларусі агулам стратная кожная пятая арганізацыя, у Мінску — кожная чацвёртая

Падзяліцца: