Лукашэнка раскрытыкаваў працу прадпрыемства “Штадлер Мінск“

23 кастрычніка, Позірк. Працу ЗАТ “Штадлер Мінск” (Дзяржынскі раён) раскрытыкаваў Аляксандр Лукашэнка 23 кастрычніка на нарадзе па развіцці вытворчасці айчыннага пасажырскага транспарту, паведамляюць дзяржСМІ.
“Не буду падрабязна спыняцца на гісторыі гэтай кампаніі ў нашай краіне і абяцаннях уласнікаў, якія пакуль не выкананыя, — сказаў палітык. — Карціна такая, што на сённяшні дзень праца акцыянернага таварыства “Штадлер Мінск“ не прыносіць належных вынікаў. Стварэнне беларускага цягніка да стадыі вытворчасці так пакуль і не дайшло”.
Лукашэнка адзначыў, што, нягледзячы на некаторы рост асноўных паказчыкаў дзейнасці, вытворчыя магутнасці загружаныя далёка не цалкам. Ён даручыў Камітэту дзяржаўнага кантролю разабрацца ў сітуацыі і па выніках года ацаніць ролю Беларускай чыгункі, якая павінна закупляць прадукцыю прадпрыемства.
“І менш павінна быць размоў, што санкцыі, чагосьці цяжка купіць… Каму трэба, той купляе“, — заявіў ён.
На думку Лукашэнкі, ва ўрада і Мінскага аблвыканкама няма бачання перспектыў развіцця прадпрыемства.
31 жніўня 2025 года швейцарская кампанія “Штадлер” абвергла інфармацыю аб падпісанні кантракту з Беларускай чыгункай (БЧ) на пастаўку цягнікоў.
Паводле слоў прадстаўніка “Штадлера”, кампанія “цалкам выконвае санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да Беларусі”, вытворчасць у краіне праз гэта скарочаная “да мінімуму”.
Пры гэтым у кампаніі пацвердзілі, што перамовы з БЧ былі, але бакі “не падпісалі кантракт”.
“Штадлер” усведамляе, што ў бягучых умовах ні пастаўка цягнікоў у Беларусь, ні вытворчасць цягнікоў у Беларусі не дапускаюцца”, — гаварылася ў каментары.
Пра тое, што Беларуская чыгунка падпіша з кампаніяй “Штадлер“ кантракт на пастаўку 65 цягнікоў, заявіў 29 жніўня мінулага года першы намеснік начальніка БЧ Аляксандр Харашэвіч.
Паводле слоў чыноўніка, “з іх будзе 30 электра- і 35 дызель-цягнікоў”. Дагавор, адзначыў ён, будзе заключаны “літаральна на гэтым тыдні”.
Харашэвіч не пагадзіўся з інфармацыяй у СМІ, што завод “Штадлер“ у Беларусі прастойвае праз уведзеныя санкцыі.
“Ён не сыходзіў і не прыпыняўся, ён працуе. Так, ёсць складанасці з пастаўкай пэўных камплектуючых. Але свет жа не зацыклены на адной Еўропе ці на нейкіх пэўных краінах, вытворцу. Знаходзім варыянты”, — падкрэсліў прадстаўнік БЧ, дадаўшы, што ўсе цягнікі па новым кантракце будуць вырабленыя на заводзе ў Фаніпалі.
Пазней Харашэвіч агучыў аналагічную інфармацыю для дзяржСМІ.
25 верасня 2024 года міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч заявіў, што Беларусь сумесна з Расіяй прапрацоўвае пытанне аднаўлення вытворчасці на прадпрыемстве “Штадлер Менск“.
Намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Сівак, кажучы пра перспектывы “Штадлер Мінск“, выказаў упэўненасць, што жыхары краіны“і далей будуць ездзіць на рухомым складзе, які будзе вырабляць гэтае беларускае прадпрыемства”.
Беларускі філіял швейцарскага канцэрна (ААТ” Штадлер Мінск”) быў адкрыты ў 2014 годзе. Паведамлялася, што пачатковая вытворчая магутнасць завода складзе 120 вагонаў у год. Пасля пастаўкі прадукцыі былі наладжаны ў краіны СНД, Еўропы і Лацінскай Амерыкі.
У траўні 2022 года канцэрн “Штадлер“ паведаміў аб вымушанай перадачы некаторых заказаў з беларускага прадпрыемства на магутнасці ў іншых краінах. Пастанова была звязаная з уведзенымі Еўрасаюзам санкцыямі.
У 2017 годзе Мінскі метрапалітэн і беларускі філіял швейцарскага канцэрна “Штадлер” падпісалі Дагавор аб пастаўцы 10 саставаў з асінхронным цягавым прывадам у 2019-2020 гадах (шэсць саставаў у 2019-м і чатыры — у 2020-м).
21 ліпеня 2023 года першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч падчас сустрэчы з калектывам метрапалітэна заявіла, што “Штадлер” адмовіўся вырабляць рухомы састаў для метро.
Паводле яе слоў, рашэнне вытворцы звязанае з “санкцыйным ціскам”, праз гэта Беларусь “вымушаная была закупляць новыя электрацягнікі ў Расійскай Федэрацыі”.
31 жніўня таго ж года стала вядома, што, нягледзячы на ўплыў санкцый праз ролю Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны, галаўная кампанія “Штадлер“ не плануе закрываць сваё прадпрыемства.
Як адзначалася ў справаздачы аб яе працы за першую палову 2023 года, “улічваючы вельмі добрую сітуацыю з замовамі, высокую загрузку вытворчых магутнасцяў іншых прадпрыемстваў групы, а таксама высокі ўзровень кваліфікацыі і якасці, прапанаваныя заводам у Фаніпалі з пункту гледжання дабаўленага кошту, “Штадлер” утрымлівае завод у Беларусі”.
Цягнікі “Штадлер”, якія выпусціў завод у Фаніпалі, здымаліся з маршрутаў у верасні мінулага года. Іх тэхнічнае абслугоўванне абцяжаранае праз еўрапейскія санкцыі.

- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа трэці квартал 2026 года вырасла доля занятых у эканоміцы жанчын і гарадскога насельніцтва — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗамежныя інвестыцыі ў асноўны капітал за пяць гадоў зменшыліся ў 1,55 раза — звесткі БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства


