Мінск 20:37

За два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8%

Ілюстрацыйнае фота: kasheloff.ru

23 кастрычніка, Позірк. 17.894 вакансіі адкрытыя на 23 кастрычніка 2026 года для замежных грамадзян на партале Дзяржаўнай службы занятасці.

9 кастрычніка “Позірк” паведаміў, што Дзяржслужба занятасці спыніла публікацыю звестак аб колькасці працоўных месцаў для замежных грамадзян. Яна аднавіла публікацыі на гэтую тэму з 15 кастрычніка, калі прапаноўвалася 16.779 вакансій.

На 27 верасня для замежнікаў былі адкрытыя 16.264 вакансіі, 20 верасня — 15.981, 13 верасня — 15.420, 7 верасня — 14.715, 23 жніўня — 14.576, 16 жніўня — 13.912, 31 ліпеня — 4.344.

Такім чынам, з 23 жніўня (інтэрвал роўны двум месяцам) колькасць вакансій для замежнікаў павялічылася на 22,8%.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: