Мінск 01:00

За два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні

Архіўнае фота: vsat.lrv.lt

23 кастрычніка, Позірк. 50 спробаў парушэння мігрантамі мяжы з боку Беларусі зафіксавала за апошнія два дні Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, звесткі якой прааналізаваў “Позірк“.

21 кастрычніка была 31 спроба, 22-га — 19.

Гэта на 20% больш, чым за папярэднія тры тыдні, з 30 верасня па 20 кастрычніка, калі было адзначана 42 спробы, пры гэтым з 3 па 19 кастрычніка актыўнасць мігрантаў не фіксавалася.

З пачатку месяца, паводле падлікаў “Позірку“, зарэгістравана 92 спробы парушэння літоўскай мяжы з боку Беларусі, з пачатку 2026 года — 1.751, што на 6,1% перавышае паказчык за ўвесь 2025 год (1.651).

Беларуска-латвійскую мяжу нелегалы атакуюць 212 дзён запар (з 25 сакавіка). 22 кастрычніка адзначана 39 спробаў.

На мяжы з Польшчай было спакойна 34 дні (з 16 верасня па 19 кастрычніка), затым за адзін дзень, 20 кастрычніка, памежная ахова зарэгістравала 8 спробаў. У наступныя двое сутак зноў было без інцыдэнтаў.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: