Еўрапейскія дыпламаты ўшанавалі памяць загінулых вязняў Мінскага гета

23 кастрычніка, Позірк. Прадстаўнікі дыпламатычных місій краін Еўрапейскага саюза ўшанавалі 23 кастрычніка памяць расстраляных у канцы кастрычніка 1943 года нацыстамі вязняў Мінскага гета, паведамляецца на фэйсбук-старонцы офіса ЕС у Беларусі.
“Мемарыял “Яма” ў Мінску — сімвал трагедыі Халакосту, месца пакут, месца памяці ахвяр жудасных злачынстваў, — гаворыцца ў паведамленні. — Памяць — поўная, адказная і неперарыўная ў пакаленнях — наш абавязак і абарона ад бесчалавечнасці”.
Адзначаецца, што падчас акупацыі на тэрыторыі Беларусі было знішчана 600–800 тыс. яўрэяў — да 90% яўрэйскай абшчыны Беларусі і дэпартаваных у Мінск з іншых рэгіёнаў Еўропы.
Мемарыял “Яма” — помнік ахвярам Халакосту на месцы масавага знішчэння вязняў Мінскага гета падчас Другой сусветнай вайны. Пабудаваны на месцы забойства каля 5 тыс. яўрэяў з гета ў сакавіку 1942 года.
Гета было створанае нацыстамі неўзабаве па ўварванні ў СССР, было адным з найвялікшых гета на акупаванай немцамі тэрыторыі СССР і ва Усходняй Еўропе, праз яго прайшло каля 100 тыс. яўрэяў, большасць іх загінула. Гета было знішчана 21 кастрычніка 1943 года.


- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
