Жыхара Брэста будуць судзіць за смяротнае ДТЗ, учыненае ў стане алкагольнага ап’янення
28 ліпеня, Позірк. Пра накіраванне ў суд крымінальнай справы 21-гадовага жыхара Брэста паведамляе Генеральная пракуратура.
Мужчыну вінавацяць у “парушэнні правілаў дарожнага руху, якое прывяло да смерці чалавека”, і “пакіданні пацярпелага без дапамогі” (ч. 4 арт. 317 і ч. 3 арт. 159 КК).
Паводле даных нагляднага ведамства, ДТЗ адбылося глыбокай ноччу 17 студзеня 2026 года ў аграгарадку Макарава Камянецкага раёна (Брэсцкая вобласць).
Кіроўца кіраваў легкавым аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення. Пры гэтым, як сцвярджаецца, хадавая частка машыны была няспраўная, лабавое шкло забруджана, а хуткасць руху перавышала дапушчальную.
Як устанавіла пракуратура, кіроўца рухаўся “левымі коламі па паласе сустрэчнага руху“ і “меў магчымасць загадзя ўбачыць 30-гадовага пешахода”, які ляжаў на дарозе, аднак “не зрэагаваў і ўчыніў наезд”.
Пасля ДТЗ ён уцёк з месца здарэння, пакінуўшы пацярпелага ў небяспецы.
Пешаход памёр ад атрыманых траўм у аўтамабілі хуткай дапамогі.
Падазраваны быў затрыманы ў той самы дзень. Ён застаецца пад вартай.
Даведка “Позірку”. Згодна з ч. 4 арт 317 КК парушэнне ПДР або кіраванне транспартным сродкам асобай у стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека або прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.
Згодна з ч. 3 арт. 159 КК, свядомае пакіданне пацярпелага ў небяспецы караецца арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін са штрафам.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый у сельскай гаспадарцы за год вырасла ў 1,5 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваСпіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі налічвае 5,7 тыс. аб'ектаў — МінкультурыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю склала 138,3 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



