Мінск 17:58

У Брэсце школьнік атрымаў пералом касцей чэрапа, спрабуючы паўтарыць “трук знакамітага футбаліста” — ДКСЭ

Ілюстрацыйнае фота: unsplash.com / Fanga Images

28 ліпеня, Позірк. Пра атрыманне дзіцем адкрытай чэрапна-мазгавой траўмы паведаміў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз (ДКСЭ).

Ва ўстанову аховы здароўя Брэста звярнулася жанчына з 9-гадовым сынам, гаворыцца ў паведамленні, дзіця шпіталізавана.

Адзначаецца, што хлопчык, “знаходзячыся на калідоры вучэбна-спартыўнага цэнтра, падбег да дзяцей і скокнуў уверх”. Ён “здзейсніў разварот, спрабуючы паўтарыць трук знакамітага футбаліста”, аднак “не ўтрымаўся на нагах і зваліўся“.

Экспертыза ўстанавіла ў школьніка пералом касцей чэрапа і кровападцёкі. Цялесныя пашкоджанні кваліфікаваны як цяжкія, гаворыцца ў паведамленні.

Падзяліцца: