МУС паведаміла пра затрыманне мінчаніна за гандаль наркотыкамі, рэчывы ён увозіў з “суседняй краіны”

28 ліпеня, Позірк. Пра затрыманне 45-гадовага жыхара Мінска, падазраванага ў працы аптовым кур’ерам наркатычнага крамы, паведаміла прэс-служба МУС.
Паводле даных ведамства, мужчына менш за два месяцы выконваў заданні куратара, якія атрымліваў праз месенджар. Сцвярджаецца, што ён забіраў у “суседняй краіне” партыі расфасаванага рэчыва, увозіў іх у Беларусь і “раскладваў па схованках для рознічных распаўсюднікаў”.
Фігурант затрыманы ў Магілёўскай вобласці супрацоўнікамі наркакантролю УУС Віцебскага аблвыканкама пры сілавой падтрымцы АМАП. У момант затрымання ў аўтамабілі мінчаніна і ў схованках выяўлена і канфіскавана каля 2 кг асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва “Альфа-PVP”, гаворыцца ў паведамленні.
Распачата крымінальная справа. Мужчыну пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
З якой “суседняй краіны” падазраваны завозіў наркотыкі, не ўдакладняецца. Часта беларускія сілавыя ведамствы выкарыстоўваюць такую фармулёўку, калі не хочуць прама ўказваць на прыналежнасць фігурантаў злачынстваў да Расіі.
Як паведамляў “Позірк”, паводле звестак Вярхоўнага суда, у 2025 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных” артыкулаў Крымінальнага кодэкса павялічылася на 7,9% у параўнанні з 2024-м.
За ўчыненне злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, летась было асуджана 2.253 чалавекі — 8% усіх асуджаных (у 2024-м — 2.088; 6,6%).
З іх 2.077, або 92,2%, прызнаныя вінаватымі паводле арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў), у 2024 годзе — 1.956, або 93,7%.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСавет Рэспублікі ўхваліў бюджэт на 2027 год і змены ў Падатковы кодэксМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў колькасць укладчыкаў павялічылася на 6,8% — даныя НацбанкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка



