Мінск 13:14

У Бабруйску 9-гадовы хлопчык цяжка траўмаваў галаву, упаўшы з высокага дрэва

Фота: прэс-служба СК

28 ліпеня, Позірк. У Бабруйску (Магілёўская вобласць) 9-гадовы хлопчык атрымаў цяжкія траўмы галавы, упаўшы з высокага дрэва, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Паводле інфармацыі ведамства, гэта адбылося 27 ліпеня. Дзіця прыехала з Расіі на лета да бабулі.

“Падчас прагулкі вырашыў узлезці на дзікарослую яблыню непадалёк ад дома. Не ўтрымаўшыся на вышыні каля 3,5 метраў, дзіця ўпала на бетонную тратуарную плітку”, — гаворыцца ў паведамленні.

Медыкі аператыўна даставілі хлопчыка ў рэанімацыйнае аддзяленне медыцынскай установы. Яго стан ацэньваецца як цяжкі.

У справе разбіраюцца следчыя. Агледжаная тэрыторыя, праводзіцца апытанне відавочцаў і сваякоў дзіцяці.

Падзяліцца: