Рыбакоў заявіў пра рэгулярныя сустрэчы са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША Коўлам

28 ліпеня, Позірк. Пра рэгулярныя сустрэчы са спецыяльным пасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам заявіў пастаянны прадстаўнік Мінска ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Валянцін Рыбакоў.
Пасля прадстаўлення даклада Аляксандру Лукашэнку 28 ліпеня дыпламат паведаміў дзяржаўным СМІ, што яго “сустрэчы са спадаром Коўлам” адбываюцца “фактычна раз на 7–10 дзён”, з “іншымі прадстаўнікамі амерыканскага боку” — “па меры неабходнасці”.
“Мы абмяркоўваем тыя пытанні, якія можам вырашыць у двухбаковых стасунках, наступныя крокі, якія абодва бакі могуць і маюць зрабіць пасля яго папярэдняга візіту”, — адзначыў спікер.
“Магчыма, гаворка пойдзе пра нейкія наступныя візіты, цяпер не буду агучваць канкрэтныя рэчы ці даты”, — дадаў ён.
Рыбакоў выказаў спадзеў на тое, што “плады гэтага дыялогу” стануць бачныя “ў агляднай будучыні”. Паводле яго слоў, некалькі дзён таму на адрас Лукашэнкі “былі сфармуляваныя чарговыя пэўныя прапановы з боку ЗША”.
Лукашэнка, як сказаў дыпламат, азнаёміўся з імі, “даў адпаведныя даручэнні тым структурам, якія займаюцца рэалізацыяй гэтых прапаноў (калі і ў які час яны будуць рэалізаваныя)”.
Пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН адзначыў, што ўжо праз некалькі дзён плануе вярнуцца ў Нью-Ёрк і сустрэцца з Коўлам, якому будзе перададзена пасланне Лукашэнкі. “Будзем чакаць вынікаў”, — заявіў ён.
Раней у гэты дзень Лукашэнка, апісваючы “абставіны, што складваюцца” з ЗША, назваў дынаміку і перспектывы беларуска-амерыканскіх стасункаў “неблагімі”.
Па выніках сваёй апошняй сустрэчы з амерыканскай дэлегацыяй 19 сакавіка ў Мінску Лукашэнка распарадзіўся вызваліць 250 вязняў, з якіх 235 было дазволена застацца на радзіме, а 15 вывезена ў Літву (частка пасля гэтага накіравалася ў Польшчу).
Агулам пры ўдзеле Белага дома на волю выйшла больш за 400 чалавек. Узамен ЗША паступова здымаюць санкцыі з рэжыму Лукашэнкі.
Чакалася, што Коўл наведае Мінск у траўні, аднак гэтага не адбылося. У чэрвені спецпасланнік Трампа абверг інфармацыю пра тое, што працэс вызвалення беларускіх палітвязняў пад эгідай Вашынгтона прыпынены. Пасля гэтага ён даў зразумець, што неўзабаве можа чарговы раз прыбыць у Беларусь.
У верасні 2025 года ЗША разблакавалі частку аперацый з авіякампаніяй “Белавія”, а ў лістападзе — скасавалі санкцыі, што дзейнічалі ў дачыненні да яе.
У снежні таго ж года ЗША дазволілі правядзенне аперацый з прадпрыемствам “Беларуськалій” і Беларускай калійнай кампаніяй, а ў сакавіку 2026 года — знялі з іх абмежаванні, таксама дазволілі аперацыі з удзелам “Белінвестбанка”, “Белінвест-Інжынірынга”, “Белбізнеслізінга” ды арганізацый, у якіх яны маюць долю не менш за 50%.
Сёлета ў ліпені Упраўленне па кантролі за замежнымі фінансавымі актывамі ЗША выключыла з санкцыйнага спісу кампанію BEL-KAP-STEEL (зарэгістраваная ў Маямі) — даччыную кампанію БМЗ.

- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый у сельскай гаспадарцы за год вырасла ў 1,5 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваСпіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі налічвае 5,7 тыс. аб'ектаў — МінкультурыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю склала 138,3 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ чэрвені колькасць занятых у эканоміцы павялічылася на 22,4 тыс. — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


