Мінск 10:39

За тыдзень у міліцыю паступіла больш за 1,9 тыс. паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў

Ілюстрацыйнае фота: freepik.com / magnific.com

19 кастрычніка, Позірк. За мінулыя суткі ў міліцыю паступіла каля 100 паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў, адзначыла 19 кастрычніка прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.

Паводле інфармацыі ведамства, “дзякуючы аператыўнасці супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і пільнасці грамадзян пераважная большасць злачынстваў прадухіленая”. Паведамляецца, што “зарэгістраваныя чатыры злачынствы, здзейсненыя з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій”.

Праведзены “Позіркам“ аналіз зводак МУС паказаў, што з 12 да 18 кастрычніка ў міліцыю паступіла больш за 1,9 тыс. паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў; затрымана 11 кур’ераў, у іх канфіскавана больш за 220 тыс. рублёў.

Ад 30 чэрвеня да 16 ліпеня ў міліцыю паступіла больш за 5 тыс. паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў, ад 18 да 28 ліпеня — больш за 3,7 тыс., ад 28 ліпеня да 6 жніўня — больш за 2,5 тыс., ад 7 да 16 жніўня — больш за 2,85 тыс., за 18–31 жніўня — больш за 4,4 тыс., 1–7 верасня — больш за 2,2 тыс., 8–14 верасня — больш за 2,1 тыс., 15–21 верасня — больш за 2,1 тыс., 22–28 верасня — больш за 2,7 тыс., ал 29 верасня да 4 кастрычніка — больш за 1,8 тыс., ад 5 да 11 кастрычніка — больш за 2 тыс.

Паводле даных Следчага камітэта, у 2025 годзе кожнае трэцяе злачынства ў Беларусі здзейснена з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, за дзевяць месяцаў 2026-га доля такіх злачынстваў склала 35%.

Падзяліцца: