Рассельгаснагляд адсправаздачыўся пра знішчэнне амаль 40 тыс. армянскіх руж, увезеных з Беларусі

28 ліпеня, Позірк. На палігоне цвёрдых адкідаў у Смаленскай вобласці Расіі знішчаная партыя вырашчаных у Арменіі свежазрэзаных руж (39,2 тыс. кветак), увезеная з Беларусі, паведаміла 28 ліпеня прэс-служба рэгіянальнага ўпраўлення Федэральнай службы РФ па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).
Пра затрыманне гэтага грузу паведамлялася ў сярэдзіне ліпеня. Тады было заяўлена, што кветкі знайшлі ў грузавіку, які афіцыйна перавозіў безалкагольныя танізавальныя напоі. Ружы знаходзіліся ў грузавым адсеку — без фітасанітарных і таварасуправаджальных дакументаў.
Пры праверцы інспектары высветлілі, што на часткі скрыняў былі выдаленыя маркіравальныя этыкеткі, а на захаваных пазначалася краіна паходжання прадукцыі — Рэспубліка Арменія. Аўтамабілем кіраваў грамадзянін Беларусі, груз накіроўваўся з Мінскай вобласці ў Маскву.
Расійскі бок адмовіў у транзіце партыі і выдаў прадпісанне на знішчэнне кветак. Беларускага перавозчыка прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт. 10.2 КаАП РФ.
Рассельгаснагляд нагадаў, што з 12 чэрвеня 2026 года РФ увяла часовыя абмежаванні на ўвоз у краіну і транзіт праз яе тэрыторыю падкаранціннай прадукцыі, якая паходзіць з Арменіі або накіроўваецца з гэтай краіны. У Маскве рашэнне патлумачылі выяўленнем “парушэнняў фітасанітарных патрабаванняў”.
Варта адзначыць, што выпадак з ружамі стаў адным з першых публічна вядомых эпізодаў, калі новыя расійскія абмежаванні адносна армянскай прадукцыі закранулі груз, які праходзіў праз Беларусь.


- ЭканомікаЗа тры кварталы МАРГ праверыў інтэрнэт-рэсурсы 107 дамінантаў — выяўлена ўсяго чатыры парушэнніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала найменшую за апошнія сем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЧысты прыбытак суб'ектаў лічбавай эканомікі за год знізіўся амаль на 5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская заклікала Еўропу да адзінства перад абліччам дыктатур (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаЗа 9 месяцаў 2026 года найбольш падаражэлі USB-назапашвальнікі, запалкі і білеты на электрычкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка

