Літоўскія памежнікі дасталі з ракі чарговы плыт з беларускімі цыгарэтамі, іх кошт перавышае 11 тыс. еўра

28 ліпеня, Позірк. Пра выяўленне ў памежнай рацэ Нярыс (у Беларусі — Вілія) партыі кантрабандных цыгарэт паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ).
2.090 пачкаў цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі перавозіліся па вадзе з дапамогай плыта, груз быў заўважаны пры дапамозе сістэмы відэаназірання ў Швенчонскім раёне, адзначае ведамства.
Цыгарэты былі абгорнуты ў чорную поліэтыленавую плёнку. Іх кошт склаў 11.411 еўра.
Паводле інфармацыі САДМ, груз быў спушчаны ў раку на беларускім баку.
Пачата дасудовае расследаванне. Адзначаецца, што за такое злачынства прадугледжаны штраф ці пазбаўленне волі да чатырох гадоў.
САДМ звяртае ўвагу, што апошні да гэтага выпадку кантрабандны плыт у Нярысе быў вылаўлены памежнікамі два месяцы таму. Як і тады, ведамства заявіла, што ягоныя супрацоўнікі з кантрабандай беларускіх цыгарэт па вадзе апошнім часам сутыкаюцца рэдка.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый у сельскай гаспадарцы за год вырасла ў 1,5 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваСпіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі налічвае 5,7 тыс. аб'ектаў — МінкультурыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю склала 138,3 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка



