У інтэрнатах Мінска будуць рэгулярна праводзіць трэніроўкі па эвакуацыі падчас пажараў — кіраўнік МНС Сіняўскі

28 ліпеня, Позірк. У інтэрнатах Мінска будуць на сталай аснове праводзіць трэніровачныя эвакуацыі на выпадак пажараў. Пра гэта заявіў міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі на аператыўнай нарадзе па выніках работы сталічнага ўпраўлення МНС за першае паўгоддзе 2026 года.
“Незалежна ад пажарабяспечнага стану інтэрнатаў мы ўсё роўна будзем весці працу на папярэджанне пажараў на гэтых аб’ектах: праводзіць трэніровачныя эвакуацыі, гутарыць з жыхарамі, навучаць персанал дзеянням у выпадку НС і іншае“, — цытуе Сіняўскага прэс-служба ведамства.
Адзначаецца, што на нарадзе таксама разгледзелі выкананне даручэнняў Аляксандра Лукашэнкі па забеспячэнні бяспекі на аб’ектах з масавым знаходжаннем людзей, у інтэрнатах, прадухіленні пажараў і гібелі людзей у жылым фондзе, а таксама пытанням бяспекі аб’ектаў эканомікі.
Начальнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Суша паведаміў, што ў першым паўгоддзі падраздзяленні ўпраўлення зрабілі 599 выездаў, выратавалі 42 чалавекі, эвакуіравалі 1.660.
Паводле яго слоў, за шэсць месяцаў на пажарах у Мінску загінула 11 чалавек.
Як адзначыў Суша, асноўнай прычынай росту колькасці пажараў у жылым фондзе стала парушэнне правіл уладкавання і эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання. Колькасць такіх пажараў вырасла на 31%, а іх доля перавысіла 51% ад агульнай колькасці ў сталіцы. Рост колькасці загаранняў таксама адзначаны на транспарце і ў жылым фондзе.
Акрамя таго, на нарадзе таксама абмяркоўваліся пытанні гатоўнасці аб’ектаў грамадзянскай абароны, падрыхтоўкі гарышчаў і скляпенняў, зніжэння колькасці месцаў падтаплення, забеспячэння бяспекі людзей на вадзе і далейшага навучання дзяцей плаванню, а таксама “удасканалення міжведамаснага ўзаемадзеяння ў сферы папярэджання надзвычайных сітуацый“.
Паведамляецца, што Сіняўскі павіншаваў ратавальнікаў з Днём пажарнай службы і ўручыў узнагароды заслужаным работнікам, у тым ліку за ліквідацыю буйнога пажару на вул. Леніна ў Менску 28 чэрвеня 2026 года. Па факце гэтага пажару, як паведамлялася, распачатая крымінальная справа.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17–19 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках першага паўгоддзя валавы знешні доўг Беларусі складаў амаль 36 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў запасы прампрадукцыі на складах выраслі больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінуў 31 грамадзянін Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


