Ва УС хочуць павысіць “жывучасць падраздзяленняў” пры барацьбе з дыверсантамі і беспілотнікамі
15 красавіка, Позірк. “Павышэнню жывучасці падраздзяленняў ва ўмовах актыўных дзеянняў дыверсійна-разведвальных груп праціўніка і беспілотнай авіяцыі“ была нададзеная ўвага падчас першага этапу комплекснай праверкі боегатоўнасці Узброеных сіл, паведамляе прэс-служба Мінабароны са спасылкай на яго кіраўніка Віктара Хрэніна.
У мерапрыемствах узялі ўдзел прадстаўнікі аператыўных аб’яднанняў, злучэнняў і воінскіх часцей УС, структурных падраздзяленняў Міністэрства абароны, Генеральнага штаба УС, ваенных камісарыятаў.
З сярэдзіны студзеня па сярэдзіну сакавіка ў Беларусі на даручэнне Лукашэнкі праходзіла раптоўная праверка боегатоўнасці ўсіх відаў і родаў УС — у абыход Міністэрства абароны. Па яе выніках ініцыятар заявіў 1 красавіка: “Я хачу, каб мае падначаленыя былі гатовыя ваяваць. Калі мы будзем гатовыя ваяваць, нас будуць баяцца (гэта немалаважна) і сюды ніхто не палезе“.
У канцы студзеня Мінабароны ініцыявала ўласную — “планавую” — комплексную праверку боегатоўнасці вайсковых частак і падраздзяленняў.
Афіцыйны Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны. Рэжым Лукашэнкі практычна безупынна праводзіць вучэнні сілавікоў, у тым ліку ў войску.
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мар'інай Горцы перакрыты тэмпературны рэкорд 120-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва не ўпусціла 20 цягачоў з Беларусі за тры дні дзеяння ліміту на ўвоз паліваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства6 траўня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня 72-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



