Лукашэнка: У нас утрыманства вельмі моцна развітае
14 красавіка, Позірк. Сістэмы, калі спачатку ствараліся ўмовы для грамадзян, а потым была эканоміка, больш не будзе, заявіў Аляксандр Лукашэнка 14 красавіка на нарадзе па пытаннях комплекснага сацыяльна-эканамічнага развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці.
“Мы ўжо так распесцілі сваіх людзей,-цытуе прамоўцу яго прэс-служба. — Будзе эканоміка — будуць і грамадзяне жыць нармальна. Таму наперадзе эканоміка, вытворчасці. А ў нас утрыманства вельмі моцна развітае“.
Лукашэнка падкрэсліў, што ўсю працу па развіцці паўднёвага ўсходу Магілёўскай вобласці не павінен цягнуць толькі аблвыканкам, патрэбныя памочнікі і адказныя на ўзроўні краіны.
“Абласны камітэт павінен даручыць гэта старшыням райвыканкамаў, і яны павінны варушыцца на месцы і адказваць за канкрэтныя планы“, — сказаў ён.
На думку прамоўцы, “нам трэба мабілізоўвацца цяпер, каб перажыць гэты складаны час”. “Я як прэзідэнт не ведаю, да чаго вас рыхтаваць. Вось працуем, каб жыць. Адзін лозунг: “Працуем, каб жыць”. Не проста выжыць, а каб жыць. А што далей? А далей ніхто не ведае, што адбудзецца, што там выкінуць моцныя гэтага свету“, — мяркуе Лукашэнка.
“Трэба, каб людзі разумелі, як будзем дзейнічаць далей… Трэба стварыць краіну, якую мы перададзім новым пакаленням“, — заявіў ён.
Як адзначыў на нарадзе старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў, праграма падтрымкі паўднёвага ўсходу вобласці на папярэднія гады “не спрацавала так, як павінна была“.
У прыватнасці, скарацілася насельніцтва і колькасць занятых у эканоміцы. Не дасягнутыя паказчыкі па аб’ёмах вытворчасці ў сельскай гаспадарцы, назіраецца падзеж жывёлы. Дзяржпадтрымка ў шэрагу выпадкаў вышэйшая, чым выручка сельгаспрадпрыемстваў, якім яна даецца. Ёсць недахопы ў напаўняльнасці сучасных комплексаў, якія будуюцца ў рэгіёне, высокапрадуктыўным пагалоўем жывёлы.
У ліку праблем, выяўленых КДК, — безгаспадарчае стаўленне да сельгастэхнікі, яе неналежнае захоўванне і рамонт, адсутнасць механізатараў, замацаваных за дарагімі сучаснымі трактарамі і камбайнамі.
“Няхай старшыні райвыканкамаў у струнку выцягваюцца і тых людзей, якія ёсць, хай прымушаюць працаваць. Не трэба нікога ўгаворваць”, — запатрабаваў Лукашэнка.

- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале сельскагаспадарчая вытворчасць вырасла на 2,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаТэмпы росту грашовых даходаў насельніцтва зніжаюцца пяць месяцаў запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія спыніла больш за 1 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перайсці мяжу з Беларусі, 14 красавіка паўтораны сутачны рэкорд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — лютым Беларусь была лідарам у ЕАЭС толькі па адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць арганізацый у гадавым вымярэнні вырасла на 17,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля 18-дзённага перапынку Польшча зафіксавала спробы незаконнага пранікнення мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка


