Падлетак шпіталізаваны пасля ДТЗ у Клімавічах
5 траўня, Позірк. Аб шпіталізацыі ў Клімавічах падлетка, пацярпелага ў дарожна-транспартным здарэнні, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.
ДТЗ здарылася 5 траўня каля 16:00 на вуліцы Болдзіна. Адзначаецца, што 15-гадовы веласіпедыст, рухаючыся ў спадарожным кірунку па праезнай частцы і паварочваючы налева, сутыкнуўся з грузавым аўтамабілем МАЗ.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае: веласіпедысты абавязаны рухацца па веласіпедных дарожках, а пры іх адсутнасці — па тратуарах або пешаходных дарожках, не ствараючы перашкод для пешаходаў. Падкрэсліваецца, што тратуар у месцы ДТЗ у Клімавічах меўся.
Колькасць дарожна-транспартных здарэнняў знізілася ў Беларусі за год на 5,5% (з 3.453 у 2024-м да 3.262 у 2025-м), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўміраваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).
Гл. таксама:
У Мінску пяцігадовае дзіця трапіла пад машыну ў двары дома

- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаРост цэн на паслугі ў красавіку стаў рэкордным за апошнія 14 месяцаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 66 дзён запар фіксуе актыўнасць мігрантаў ля сваёй мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–29 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка


