Мінск 00:30

У 2025 годзе ў Беларусі выдадзена ў 4,2 раза менш шэнгенскіх віз, чым у 2019-м

Ілюстрацыя: "Позірк"

29 траўняПозірк. У 2025 годзе ў Беларусі была выдадзеная 152.171 шэнгенская віза, уключаючы 129.672 шматразовых, 221 візу з абмежаваным тэрытарыяльным дзеяннем. Зафіксавана таксама 3.652 адмовы ў выдачы віз. Такія звесткі апублікавала 28 траўня міграцыйная служба Еўрасаюза.

Праведзены Позіркам аналіз статыстыкі за шэраг папярэдніх гадоў паказвае, што агульная колькасць выдадзеных у Беларусі шэнгенскіх віз рэзка ўпала ў 2020 годзе ў параўнанні з 2019-м: з 643.474 да 134.777, або ў 4,8 раза. Мяркуючы па ўсім, гэта было звязана ў першую чаргу з кавіднымі абмежаваннямі.

Аднак, як сведчыць далейшая дынаміка, пасля заканчэння эпідэміі колькасць выдадзеных шэнгенскіх віз не наблізілася да дакавіднага ўзроўню: у 2025 годзе іх было ў 4,2 раза менш, чым у 2019-м. Вырашальную ролю маглі адыграць палітычныя прычыны: спыненне альбо рэзкае скарачэнне выдачы віз консульскімі ўстановамі краін ЕС у Беларусі.

Найбольш правальным стаў 2021 год, калі яшчэ захоўваліся пэўныя кавідныя абмежаванні. Тады за год у Беларусі было выдадзена 57.485 шэнгенскіх віз.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: