У выходныя ДАІ ўзмоцніць кантроль за бяспекай раварыстаў, самакатчыкаў

30 траўня, Позірк. У выходныя дні нарады дарожна-патрульнай службы “правядуць прафілактычныя адпрацоўкі населеных пунктаў і аўтадарог”, а таксама “ўзмоцняць кантроль за бяспекай раварыстаў і карыстальнікаў сродкаў персанальнай мабільнасці”, заявіў намеснік начальніка ўпраўлення ДПС і прафілактыкі галоўнага ўпраўлення ДАІ Міністэрства ўнутраных спраў Кірыл Касцюк.
“Нагадваем: раварысты і кіроўцы сродкаў персанальнай мабільнасці абавязаныя спешыцца і перасякаць праезную частку з захаваннем патрабаванняў для пешаходаў, <…> пераканаўшыся, што вас заўважылі і прапускаюць. У цёмны час сутак абазначайце сябе святлоадлюстравальнымі элементамі”, — сказаў міліцэйскі начальнік (на падставе відэакаментарыю ў тэлеграм-канале МУС).
У цэлым, паводле слоў Касцюка, супрацоўнікі ДАІ арыентаваныя на “спыненне грубых парушэнняў” Правілаў дарожнага руху (ПДР), а таксама “своечасовае выяўленне нецвярозых і бяспраўнікаў”.
“Для выяўлення парушэнняў у аддаленым рэжыме выкарыстоўваюцца магчымасці рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі, — адзначыў ён. — Дапамогу ў адпрацоўцы найбольш аварыйных рэгіёнаў акажуць рэйдавыя групы спецыяльнага падраздзялення дарожна-патрульнай службы “Страла”.
Прадстаўнік ДАІ заклікаў кіроўцаў строга выконваць хуткасныя абмежаванні, правілы абгону і праезду пешаходных пераходаў. Пры гэтым, падкрэсліў ён, трэба надаваць асаблівую ўвагу бяспечнай перавозцы дзяцей і быць вельмі пільнымі ў дварах: “У дзяцей пачаліся канікулы”.
5 жніўня 2025 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ пра змены ў ПДР. Дакумент увёў хуткасныя абмежаванні для электрасамакатаў, сегвеяў, манаколаў, якія перамяшчаюцца па роварных сцежках, — не больш за 25 кіламетраў на гадзіну, па тратуары — не больш за 10 км/г.
Змены ў ПДР падвысілі бяспеку на дарогах і прывялі да “зніжэння рызыкі здарэння аварый з удзелам ровараў і сродкаў персанальнай мабільнасці”, заявіў 22 кастрычніка таго ж года начальнік галоўнага ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МУС Віктар Ротчанкаў.
Паводле яго слоў, у ДАІ прааналізавалі статыстыку дарожна-транспартных здарэнняў з 1 верасня па 20 кастрычніка, параўнаўшы даныя з аналагічным перыядам 2024 года: “Колькасць ДТЗ з удзелам раварыстаў зменшылася ўдвая, з удзелам асоб, якія перамяшчаюцца на сродках персанальнай мабільнасці, зменшылася на 60%”.
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–29 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2025 годзе ў Беларусі выдадзена ў 4,2 раза менш шэнгенскіх віз, чым у 2019-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


