Ціханоўская: Ніякай нармалізацыі сітуацыі ў Беларусі няма
14 кастрычніка, Позірк. “Рэпрэсіі працягваюцца, і ніякай нармалізацыі сітуацыі ў Беларусі няма”, — заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 13 кастрычніка падчас панэльнай дыскусіі на Варшаўскім форуме па бяспецы.
Як паведамляе прэс-служба палітыка, у дыскусіі “Дэмакратычны фронт: лідарства супраць расійскага аўтарытарызму” таксама ўдзельнічалі былы прэзідэнт Эстоніі Томас Хендрык Ільвес, экс-прэзідэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі і расійскі апазіцыйны палітык Уладзімір Кара-Мурза.
За апошні год, “дзякуючы дыпламатычным намаганням ЗША і пазіцыі Еўрапейскага саюза”, ў Беларусі было вызвалена каля 500 палітвязняў”, нагадала пры гэтым Ціханоўская.
На думку дэмлідара, перамога Украіны мае “вырашальнае значэнне” для ўсяго рэгіёна, а таксама “можа даць беларускаму грамадству імпульс для вызвалення ад залежнасці ад Расіі”.
У сувязі з гэтым Ціханоўская заклікала міжнародную супольнасць таксама павялічваць падтрымку Украіны.
Спікер таксама заявіла пра неабходнасць вываду з Беларусі расійскіх войскаў, ядзернай зброі і ліквідацыі вайсковых аб’ектаў, якія выкарыстоўваюцца РФ: “Бо праз нейкі час наша краіна можа зноў быць выкарыстаная для правакацый супраць Украіны ці, магчыма, еўрапейскіх краін”.
Падкрэсліўшы неабходнасць падрыхтоўкі дэмакратычных сіл да пераходнага перыяду ў Беларусі, яна адзначыла, што “дыктатуры звычайна выглядаюць непераможнымі, пакуль раптам не абрынуцца”.
12 кастрычніка на тым жа форуме Ціханоўская заявіла, што перадача Беларусі Расіі ў абмен на палітычную падтрымку была ўсвядомленым выбарам Аляксандра Лукашэнкі.

- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ васьмі банках новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі амаль 4 тыс. аптэк, каля паловы — дзяржаўныяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі за восем месяцаў вырасла ў 1,8 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
