Ціханоўская: Перадача Беларусі Расіі ў абмен на палітычную падтрымку была ўсвядомленым выбарам Лукашэнкі

12 кастрычніка, Позірк. Для Украіны відавочна, што Беларусь пры Лукашэнку будзе толькі ўзмацняць пагрозы — як для самой Украіны, так і для Еўропы, і толькі дэмакратычныя пераўтварэнні могуць зрабіць краіну “больш бяспечным суседам“, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 12 кастрычніка на Варшаўскім форуме бяспекі.
Палітык выступіла на панэлі “Беларусь: поўнамаштабная мілітарызацыя”.
Ціханоўская заклікала не лічыць мінскі рэжым ахвярай, адзначыўшы, што “перадача Беларусі Расіі ў абмен на палітычную падтрымку была ўсвядомленым выбарам Лукашэнкі”.
“І ён нясе поўную адказнасць за ўсе злачынствы, учыненыя ім сумесна з Пуціным”, — падкрэсліла палітык.
Яна адзначыла, што сёння “краіна з дзевяцімільённым насельніцтвам апынулася ў закладніках, а суверэнітэт Беларусі падарваны”, беларуская дзяржава “ператварылася ў расійскі вайсковы плацдарм і інструмент шантажу краін НАТО”.
“Гледзячы на Беларусь і Расію сёння, не скажаш, што яны рыхтуюцца спыніць вайну. Наадварот — яны нарошчваюць вайсковую інфраструктуру, а Расія толькі ўзмацняе сваю прысутнасць у Беларусі”, — сказала Ціханоўская.
Палітык падкрэсліла значнасць ролі рэжыму Лукашэнкі ў “расійскай вайсковай машыне“, насуперак его спробам схаваць гэты факт і сысці ад адказнасці: “Гэта таксама дэманструе, наколькі абмежаваны суверэнітэт Беларусі ў гэты момант, і паказвае, што мы знаходзімся на мяжы страты беларускай незалежнасці. І, вядома, мы не павінны дапусціць, каб гэта здарылася”.
Ціханоўская заклікала не памыляцца пры ацэнцы Лукашэнкі, які “не з’яўляецца гарантам беларускага суверэнітэту і не будзе яго абараняць”, бо ён “уяўляе такую ж пагрозу, як і Пуцін”.
Размяшчэнне ў Беларусі расійскіх войскаў, вайсковых баз, палігонаў, ядзерных аб’ектаў і ракет “Арэшнік”, станцый сувязі, якія дапамагаюць расійскім беспілотнікам забіваць украінцаў, пастаўкі зброі, тэхнікі і дызельнага паліва ў Расію, а таксама гібрыдныя аперацыі супраць Еўропы — усё гэта ажыццяўляецца рэжымам Лукашэнкі сумесна з Расіяй, нагадала дэмлідар.
“Не будзем забываць, што Расія цяпер актыўна спрабуе вербаваць грамадзян Беларусі для ўдзелу ў вайне і выкарыстоўваць іх як гарматнае мяса. Наша мэта — прадухіліць гэты працэс. Неабходна павысіць для Мінска і Масквы кошт далейшай мілітарызацыі (менавіта таму так важна захоўваць санкцыі), прыцягнуць да адказнасці і Пуціна, і Лукашэнку”, — падкрэсліла Ціханоўская, заклікаўшы таксама да падтрымкі беларускага грамадства, большасць якога “выступае супраць вайны і падтрымлівае Украіну”.
Варшаўскі форум па бяспецы — адна з вядучых еўрапейскіх канферэнцый па бяспецы, прысвечаная трансатлантычнаму супрацоўніцтву і засяроджаная на распрацоўцы сумесных адказаў на агульныя выклікі з акцэнтам на бяспеку Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Праводзіцца з 2014 года, штогод збірае больш за 1,5 тыс. прадстаўнікоў урадаў, міжнародных арганізацый, прамысловасці, аналітычных цэнтраў і грамадзянскай супольнасці з больш чым 90 краін.
Сёлета форум праходзіць у Варшаве 12 і 13 кастрычніка.

- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 33 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ жніўні Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на прампрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы з пачатку года падаражэлі на 11,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ жніўні Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка


