Сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі абмеркавалі дарадцы Ціханоўскай у парламенце Арменіі
6 траўня, Позірк. Сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, падтрымку беларусаў і магчымасці развіцця супрацоўніцтва абмеркавалі дарадцы Святланы Ціханоўскай у парламенце Арменіі, паведамляе тэлеграм-канал дэмакратычнага лідара.
Асноўнай тэмай сустрэчы дарадцаў па пытаннях дыпламатыі Дзяніса Кучынскага і па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоля Лябедзькі ў Ерэване з прадстаўніком камітэта па правах чалавека ў парламенце краіны Рустамам Бакаянам стала стварэнне групы “За дэмакратычную Беларусь”.
“Бакі адзначылі, што гэта патрабуе часу і палітычнай згоды, і дамовіліся вярнуцца да гэтага пытання пасля выбараў у краіне. Таксама падкрэслілі важнасць пашырэння парламенцкай падтрымкі Беларусі на міжнародным узроўні”, — гаворыцца ў рэлізе.
“Парламенцкі складнік — гэта яшчэ адзін важны напрамак нашай працы. Мы паслядоўна пашыраем сетку падтрымкі Беларусі: такія групы ўжо дзейнічаюць у Малдове і Украіне, і наступная мэта — Арменія”, — адзначыў Лябедзька.
4–5 траўня Арменію ўпершыню наведала Ціханоўская. У сталіцы палітык удзельнічала ў саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці (ЕПС), правяла сустрэчы з сусветнымі лідарамі і армянскім прэм’ер-міністрам Ніколам Пашынянам.
5 траўня часовы павераны ў справах Арменіі Артур Саргсян выкліканы ў Міністэрства замежных спраў Беларусі. Дыпламату “заяўлены рашучы пратэст і ўручана адпаведная нота ў сувязі з нядаўнімі недружалюбнымі дзеяннямі армянскага боку”.
Арменія пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра Нікола Пашыняна, які прыйшоў да ўлады ў 2018 годзе пасля пратэстаў супраць ранейшых кіраўнікоў краіны, узяла курс на збліжэнне з Еўрасаюзам.
Пры гэтым у апошнія гады стасункі паміж Мінскам і Ерэванам значна пагоршыліся. Прычынай таму стаў апошні карабахскі ваенны канфлікт з Азербайджанам (першая фаза — канец 2020-га, другая — канец 2023-га), у выніку якога непрызнаная Нагорна-Карабахская Рэспубліка, якую падтрымлівала Арменія, спыніла існаванне, а тэрыторыі перайшлі пад кантроль Баку.
Ерэван, які стаяў ля вытокаў стварэння Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы, папракнуў ваенна-палітычны блок у бяздзейнасці ў гэтай сітуацыі. Больш за тое, паводле сцвярджэння Пашыняна, некалькі краін АДКБ фактычна дапамагалі Баку. Не назваўшы гэтыя дзяржавы наўпрост, Армянскі прэм’ер недвухсэнсоўна намякнуў, што адна з іх — Беларусь.
Спікер армянскага парламента лічыць, што стасункі з Беларуссю пагаршаюць не яго выказванні, а палітыка Мінска
Ціханоўская: Арменія застаецца рызыкоўнай краінай для беларусаў — рэжым можа выкарыстоўваць яе членства ў СНД для палітычнага пераследу
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаРост цэн на паслугі ў красавіку стаў рэкордным за апошнія 14 месяцаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 66 дзён запар фіксуе актыўнасць мігрантаў ля сваёй мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–29 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



