Жыхар Івацэвіцкага раёна затрыманы за стральбу з пнеўматыкі ў веласіпедыста
25 жніўня, Позірк. Пра затрыманне 21-гадовага жыхара Івацэвіцкага раёна (Брэсцкая вобласць) за стральбу з пнеўматыкі ў незнаёмага 53-гадовага мужчыну паведамляе Генеральная пракуратура.
Малады чалавек “у адзін з дзён жніўня 2026 года рухаўся за рулём легкавога аўтамабіля па аўтадарозе Р-6 Івацэвічы — Пінск — Столін каля в. Краглевічы” ў тым жа раёне. Ён апусціў шкло з пасажырскага боку аўтамабіля і “не менш як тры разы стрэлілі з пнеўматычнага пісталета па незнаёмаму мужчыну, які праязджаў на ровары”.
Пацярпелы звярнуўся ў органы ўнутраных спраў, якія ўстанавілі страляючага. Той растлумачыў, што набыў пнеўматычны пісталет і камплектуючыя да яго ў адной з інтэрнэт-крам, а “па незнаёмаму яму мужчыну страляў дзеля забавы”.
Падчас агляду па месцы жыхарства фігуранта праваахоўнікамі знойдзены і канфіскаваны пнеўматычны пісталет, сем металічных балонаў, пластыкавы слоік з металічнымі шарыкамі.
Страляламу прад’яўлена абвінавачанне ў злосным хуліганстве (ч. 2 арт. 339 КК; караецца арыштам, абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад аднаго да шасці гадоў).
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваКолькасць скаргаў у Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных вырасла за год у 2,2 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6–10 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка


