Лукашэнка падзякаваў Пуціну за ўзбраенні і падтрымку жывой сілай

10 лістапада, Пазірк. За пастаўку ўзбраенняў і падтрымку жывой сілай падзякаваў Аляксандр Лукашэнка Уладзіміру Пуціну на сустрэчы з прэзідэнтам Расіі ў яго падмаскоўнай рэзідэнцыі Нова-Агарова ўвечары 10 лістапада.
Перамовы прайшлі напярэдадні пасяджэння Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.
“Што тычыцца бяспекі, я дзякую, што вы трымаеце слова, усё, што вы паабяцалі Беларусі ў плане бяспекі. Мы асвоілі ўсе віды ўзбраенняў, самыя новыя. Вопыт, які атрымліваем, у тым ліку ўвесь свет бачыць у канфлікце Украіны, мы таксама ўважліва вывучаем. Сфармавалі баявыя падраздзяленні фактычна ад народнага апалчэння да Узброеных сіл, да войска. Праводзім рэгулярныя праверкі”, — заявіў Лукашэнка.
Ён таксама адзначыў, што беларускае войска і расійскія фарміраванні, размешчаныя на заходнім кірунку, гатовыя абараняць Беларусь. Паводле слоў Лукашэнкі, яму важна, што гэтыя падраздзяленні не накіроўваліся для ўдзелу ў баявых дзеяннях ва Украіне: “Я вам удзячны за тое, што вы трымаеце ў баявой гатоўнасці гэтыя войскі. І пры ўсёй складанасці нейкіх пытанняў яны ніколі не накіроўваліся ў зону баявых дзеянняў на Украіне. Гэта для нас вельмі важна”.
Пуцін падзякаваў Лукашэнку за дапамогу ў арганізацыі гуманітарных абменаў у сувязі з вайной ва Украіне. Яны праходзяць у пунктах пропуску Новая Гута / Новыя Ярылавічы на беларуска-ўкраінскай мяжы: абмен палоннымі, грамадзянскімі асобамі, целамі загінулых.
Кіраўнік РФ таксама заявіў, што тавараабарот паміж дзвюма краінамі дасягнуў “дзіўнага аб’ёму“, “проста дзіўнага“, а ўзаемадзеянне ўрадаў адбываецца практычна ў штодзённым рэжыме. Пуцін вылучыў супрацоўніцтва ў інвестыцыйнай сферы і галіне высокіх тэхналогій.
Лукашэнка паведаміў, што тавараабарот у 2026 годзе вырас прыкладна на 20%, “дзесьці 21 з лішнім“. “Я гэтым ганаруся. Я прыехаў проста з семінара з мясцовай вертыкаллю нашай і сказаў, што ганаруся тым, што нам удалося расшыць практычна ўсе праблемныя вузлы“, — заявіў палітык.
* Выкарыстаныя паведамленні прэс-службаў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваМУС: Пасля ўвядзення выбарачнага даглядання рэчаў навучэнцаў спыненыя чатыры спробы праносу нажоў і патронаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- ЭканомікаУ верасні Беларусь была на апошнім месцы ў ЕАЭС па зніжэнні цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаКожная чацвёртая з 200 тыс. адзінак тэхнікі ў машынна-трактарным парку АПК мае патрэбу ў рамонце — даныя МінсельгасхарчаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
