Мінск 00:23

У Барысаўскім раёне падчас нарыхтоўкі дроў загінуў 59-гадовы работнік лясгаса

10 лістапада, Позірк. 59-гадовы работнік лясгаса загінуў у лясным масіве каля вёскі Вялікае Стахова у Барысаўскім раёне Мінскай вобласці. Пра гэта паведаміў Следчы камітэт.

Паводле папярэдніх звестак, 9 лістапада ляснік нарыхтоўваў дровы. Падчас распілоўвання дрэва бензапілой ствол пераламаўся на дзве часткі. Адна з іх упала мужчыну на галаву. Ад атрыманых траўмаў ён памёр.

Папярэдне ўстаноўлена, што работнік быў без ахоўнай каскі.

Следчыя агледзелі месца здарэння, апыталі відавочцаў, канфіскавалі прадметы, якія могуць мець значэнне для праверкі, а таксама дакументацыю аб правядзенні інструктажоў, праверцы ведаў і арганізацыі аховы працы ў лясгасе. Прызначаныя экспертызы.

У чэрвені ў Чачэрскім раёне (Гомельская вобласць) быў смяротна траўмаваны 59-гадовы вальшчык лесу: на яго ўпала верхавіна сухастою.

У жніўні ў Акцябрскім раёне (Гомельская вобласць) загінуў 36-гадовы работнік, які займаўся лесанарыхтоўкай без афіцыйнага працаўладкавання.

Падзяліцца: