Для хворай на рак кіраўніцы “Вольнага хору” Галіны Казіміроўскай сродкі сабраныя за суткі

6 траўня, Позірк. Запытаныя для хворай на рак кіраўніцы “Вольнага хору” Галіны Казіміраўскай сродкі — 8.500 еўра — пералічаныя за суткі. На раніцу 6 траўня сума дасягнула 8.738 еўра.
Збор аб’яўляў фонд салідарнасці BySol. Мяркуецца, што 6.300 еўра пойдзе на аплату арэнднага жылля, 1.700 — прадукты, 500 — лекі.
У суправаджальнай запісцы да збору адзначалася, што імя Казіміроўскай “стала для многіх беларусаў сінонімам мужнасці“. Сёння жанчына, “якая перажыла арышт, допыты, суткі на Акрэсціна (ізалятар часовага ўтрымання ў 1-м завулку Акрэсціна ў Мінску. — “Позірк”.) і вымушаную эміграцыю, сутыкнулася з ворагам, якога нельга перамагчы песняй”.
“У 2020 годзе “Вольны хор“ ператварыў музыку ў значны інструмент мірнага пратэсту, — гаварылася ў паведамленні. — Пад скляпеннямі гандлёвых цэнтраў і на прыступках філармоній сотні галасоў спявалі пра свабоду, пакуль рэжым не прызнаў калектыў “экстрэмісцкім фарміраваннем”. Галіна з сям’ёй, як і многія ўдзельнікі хору, была вымушаная з’ехаць у эміграцыю ад палітычнага пераследу“. Яна “выбрала складаны шлях: замест таго каб асімілявацца і забыцца пра мінулае, яна пачала ствараць “сваю Беларусь па-за Беларуссю“.
“У Варшаве яна адкрыла школу мастацтваў, каб выратаваць калег ад некваліфікаванай працы мігрантаў, а дзяцей і дарослых аб’яднала ў іх любові да мастацтва і беларускай культуры, — так апісана дзейнасць Казіміраўскай за мяжой. — Акрамя таго, сам “Вольны хор“ працягвае сваю місію, даносячы голас беларусаў у розныя куткі Еўропы“.
“Нягледзячы на каласальную занятасць, гэтая дзейнасць амаль не прыносіла Галіне даходу. Адзінай крыніцай сродкаў да існавання былі прыватныя ўрокі вакалу. Але ў пачатку гэтага года ўсё змянілася”, — адзначалася ў тлумачэнні.
Зараз Казіміраўская “праходзіць курс хіміятэрапіі, наперадзе — аперацыя і новыя курсы хімія – і радыётэрапіі“. У такім стане яна не можа працаваць, таму “проста не мае грошай на базавыя патрэбы сям’і — аплату жылля, харчаванне; а з двума непаўналетнімі дзецьмі моцна не зэканоміш”.
“У яе няма магчымасці аплачваць арэнду кватэры, купляць базавыя прадукты і аплачваць дарагія лекі для аднаўлення арганізма паміж курсамі хіміі. Каб працягваць лячэнне і перамагчы рак, Галіне патрэбна падтрымка на бліжэйшыя 6 месяцаў“, — паведаміў BySol.
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за 12 месяцаў на 11,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваЗ пачатку года ў вадаёмах патанула 7 дзяцей і 103 дарослых — Генпракуратура (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2025 годзе пагоршыліся паказчыкі малога і сярэдняга бізнесу ў знешнім гандлі таварамі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗа першы тыдзень ліпеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 800 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаДзевяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаПа выніках пяці месяцаў 2026 года Беларусь была лідарам у ЕАЭС па вытворчасці сельгаспрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


