Ціханоўская назвала Балгарыю “сябрам і партнёрам” беларускіх дэмсіл
3 сакавіка, Позірк. Дзень вызвалення, які Балгарыя адзначае 3 сакавіка, нагадвае пра тое, што “свабода і незалежнасць вартыя любой барацьбы”, адзначыла беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, віншуючы народ гэтай еўрапейскай краіны.
“Мы рады, што Балгарыя з’яўляецца нашым сябрам і партнёрам. Зычым Балгарыі міру і працвітання як гордай еўрапейскай нацыі”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
3 сакавіка Балгарыя адзначае дзень вызвалення ад асманскага ярма. Пад уладай Асманскай імперыі балгарскі народ быў з 1396 па 1878 год.
Раней Аляксандр Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць да “мірнага стваральнага дыялогу” з Сафіяй на аснове “павагі і раўнапраўя”.
Ціханоўская наведвала Балгарыю з афіцыйным візітам 4–5 сакавіка 2024 года. Тады яна правяла шэраг сустрэч з палітыкамі, у тым ліку з прэм’ер-міністрам Мікалаем Дзенкавым, кіраўніком МЗС Марыяй Габрыэль, спікерам Нацыянальнага сходу Расенам Жалязкавым, былым прэм’ерам, кіраўніком парламенцкага камітэта па справах Еўропы Кірылам Пяткавым, мэрам Сафіі Васілём Тэрзіевым, намеснікам міністра юстыцыі Эмілем Дзечавым, дарадцам міністра па еўрапейскіх справах Стэфанам Тафравым.
Праз некалькі дзён пасольства Беларусі ў Балгарыі, каментуючы візіт Ціханоўскай у Сафію, назвала яе злачынкай. “Лепшая падтрымка Беларусі — выкананне асноўных прынцыпаў міжнароднага права, у тым ліку неўмяшанне ва ўнутраныя справы і павагу суверэнітэту. Мы заклікаем вярнуцца да канструктыўнага дыялогу, заснаванага на партнёрстве і ўзаемнай павазе”, — гаварылася ў заяве дыппрадстаўніцтва.
Галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка ў каментарыі “Позірку” адзначыў, што “беларуска-балгарскім стасункам ніхто не нашкодзіў так, як рэжым Лукашэнкі”.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лютым 2025 года знізіўся на 5,1%, з пачатку года — на 7,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — люты 2025 года знізіўся на 8,5% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа студзень і люты 2025 суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1.117 спробаў нелегальнага пераходу з Беларусі — удвая больш, чым за два месяцы 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства