На перамовах з Трампам Зяленскі паводзіў сябе карэктна і годна — Латушка

2 сакавіка, Позірк. Варта “паціснуць руку прэзідэнту Украіны” за тое, як ён сябе паводзіў на перамовах з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у Вашынгтоне 28 лютага, заявіў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка на сваім ютуб-канале.
Прэсінг на Уладзіміра Зяленскага з боку цяперашняй адміністрацыі ЗША ажыццяўляўся яшчэ да перамоваў, падкрэсліў ён: “Прэзідэнт Зяленскі, я думаю, сціснуўшы зубы ляціць у Вашынгтон. Ён заходзіць у Авальны кабінет і, як мне здаецца, паводзіць сябе дастаткова карэктна і годна. Ён проста спрабуе растлумачыць прадстаўнікам кіраўніцтва ЗША ⟨…⟩, што “мы ўжо гэта праходзілі, мы высока цэнім ваша жаданне дапамагчы дасягнуць перамір’я ці міру ⟨…⟩, але давайце паглядзім, што адбывалася з 2014 года“.
Латушка згадаў дамоўленасці Кіева з Масквой, парушаныя другім бокам.
Ад адміністрацыі Трампа ні разу не было “жорсткай прынцыповай ацэнкі ⟨…⟩ у дачыненні да Пуціна”, ЗША пад яе кіраўніцтвам, сказаў кіраўнік НАУ, не прызнаюць РФ агрэсарам, “не выглядаюць нейтральна”.
“Яны ўцягваюць Зяленскага ва ўнутраную палітыку ЗША. Гэта, мне падалося, таксама не зусім карэктна”, — дадаў экс-дыпламат.
Латушка звярнуў увагу на тое, што перамовы ў Вашынгтоне ішлі на англійскай без перакладчыка, хаця прэзідэнт Украіны не з’яўляецца носьбітам гэтай мовы, аднак ён “спрабуе весці дыскусію і захаваць вытрымку”. Пры гэтым Зяленскаму “не заўсёды давалі адказаць”.
“Дзіўны свет, сказаў ён. — Адносіны Расіі і ЗША умацоўваюцца, а адносіны ЗША і Украіны разбураюцца“.
Зрыў украіна-амерыканскіх перамоваў Латушка назваў “эпахальнай падзеяй, якая паўплывае на далейшую архітэктуру бяспекі ў Еўропе” і свеце.
“Сёння стаіць пытанне аб будучых перспектывах адносін у рамках НАТО, адносін Еўрапейскага саюза [і] Злучаных Штатаў Амерыкі, наогул, аб дэмакратыі, аб свабодзе, аб правах чалавека — хто іх будзе абараняць”, — растлумачыў ён.
Практычна ўсе краіны ЕС, а таксама Канада і Новая Зеландыя падтрымалі Украіну “пасля гэтай дыпламатычнай ⟨…⟩ бойкі”, нагадаў палітык.
Кіраўнік НАУ выказаў надзею, што “Еўропа прадэманструе сілу” і выдзеліць Кіеву ў сітуацыі, якая склалася рэальны пакет фінансавай і ваеннай дапамогі і выступіць з заклікам да ЗША змяніць пазіцыю.
Ціханоўская: Беларусы падтрымліваюць Украіну
Латушка падтрымаў Зяленскага пасля яго канфлікту з Трампам


- ГрамадстваДзікія жывёлы ўсё часцей прыходзяць у населеныя пункты ў пошуку ежы — Мінпрыроды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 32 месяцы сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 5,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год на 11,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка

