Мінск 01:50

Долар, еўра і юань падаражэлі на першых таргах тыдня

Ілюстрацыйнае фота: Omid Armin / unsplash.com

3 сакавіка, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 3 сакавіка 2025 года.

Курс долара вырас да 3,2223 рубля (+0,59%; +0,0189), еўра — да 3,3301 (+0,41%; +0,0135); юаня — да 4,3578 за 10 (+0,44%; +0,0192).

Каціроўка расійскага рубля знізілася да 3,6008 за 100 (-0,25%; -0,0091).

На мінулым працоўным тыдні (24–28 лютага) долар патаннеў на 0,12% (з 3,2071 да 3,2034 рубля), еўра — на 1% (з 3,35 да 3,3166), юань — на 0,58% (з 4,364 да 4,3386 за 10); расійскі рубель падаражэў на 1,21% (з 3,5669 да 3,6099 за 100).

На 8,54% (з 3,4735 да 3,1770 рублі) знізіўся афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — люты 2025 года. Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 28 лютага 2025-га (па выніках студзеня таксама другое месца, -1,73%).

Аналіз таксама паказаў, што афіцыйны курс долара ў Беларусі ў 2024 годзе вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рублі). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

У 2023 годзе ў Беларусі было другое месца паводле росту афіцыйнага курсу долара (+16,12%), у 2022-м — трэцяе (+7,39%), у 2021-м — чацвёртае сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першае месца.

Падзяліцца: