Кубракоў назваў “спыненне тэрарызму і экстрэмізму” ў ліку прыярытэтаў працы міліцыі
3 сакавіка, Позірк. “Спыненне тэрарызму і экстрэмізму” з’яўляецца адным з прыярытэтных ікрункаў працы органаў унутраных спраў, заявіў на прэс-канферэнцыі 3 сакавіка ў Мінску кіраўнік МУС Іван Кубракоў.
Варта адзначыць, што ў апошнія рэжым Аляксандра Лукашэнкі шырока выкарыстоўвае антыэкстрэмісцкае і антытэрарыстычнае заканадаўства для палітычна матываванага пераследу. Многіх нелаяльных з пункту гледжання ўладаў грамадзян судзяць паводле адпаведных крымінальных артыкулах, а пасля ўключаюць у спісы “экстрэмістаў” і “тэрарыстаў”, якія накладваюць на людзей дадатковыя абмежаванні. Кантэнт непажаданых рэжыму інфармацыйных рэсурсаў, у тым ліку незалежных медыя, рэгулярна прызнаюць “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
Паводле слоў Кубракова, якога цытуе прэс-служба МУС, прыярытэтнымі кірункамі для органаў унутраных спраў таксама з’яўляюцца барацьба з распаўсюдам наркотыкаў, злачынствамі супраць асобы. Пад “асаблівым кантролем” знаходзяцца непаўналетнія.
Чыноўнік сцвярджае, што цяперашні паказчык сярэдняга ўзроўню злачыннасці на 100 тысяч насельніцтва з’яўляецца самым нізкім у Беларусі за апошнія 10 гадоў; практычна на траціну скарацілася колькасць злачынных учынкаў па лініі крымінальнага вышуку. Таксама, паводле яго слоў, знізілася колькасць забойстваў, наўмысных прычыненняў цяжкіх цялесных пашкоджанняў, хуліганстваў, угонаў транспартных сродкаў, крадзяжоў, рабаванняў і разбояў.
Кубракоў заявіў, што за 30 гадоў колькасць зарэгістраваных злачынстваў знізілася практычна на 40%, пры гэтым разбояў, згвалтаванняў з замахамі, крадзяжоў з аўтамабіляў — больш як на 90%.
За два месяцы 2025 года, сказаў кіраўнік МУС, “атрымалася дамагчыся” зніжэння на 10% колькасці злачынстваў у галіне кібербяспекі. На яго думку, гэта адбылося “дзякуючы эфектыўнай прафілактычнай працы, стварэнню новых аўтаматызаваных сістэм, якія даюць магчымасць супрацоўнікам органаў унутраных спраў блакаваць вывад выкрадзеных грошай за мяжу”.
Кубракоў пазітыўна ахарактарызаваў крымінагенную сітуацыю сярод замежнікаў, заявіўшы, што “сітуацыя знаходзіцца цалкам пад кантролем”. “Мы не бачым усплёску злачыннасці, усплёску правапарушэнняў сярод замежных грамадзян”, — сказаў ён.
27 лютага прадстаўнікі МУС заявілі, што лічаць неэфектыўнай прафілактыку ўцягвання непаўналетніх у злачынствы па збыце наркотыкаў, адзначыўшы рост, які назіраецца ў гэтай сферы у 2024 годзе.
Пры гэтым рост фіксуецца не толькі паводле артыкула, звязанага з распаўсюдам наркотыкаў. У прыватнасьці, паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) у 2024 годзе было асуджана 29 непаўналетніх, годам раней іх было 23. Гэты артыкул выкарыстоўваецца ў асноўным для палітычнага пераследу ўдзельнікаў пратэстаў у 2020 годзе.
Паводле даных Вярхоўнага суда, у краіне назіраецца тэндэнцыя зніжэння агульнай колькасці асуджаных непаўналетніх: у 2024 годзе іх было 593, у 2023-м — 692, 2022-м — 927.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лютым 2025 года знізіўся на 5,1%, з пачатку года — на 7,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — люты 2025 года знізіўся на 8,5% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа студзень і люты 2025 суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1.117 спробаў нелегальнага пераходу з Беларусі — удвая больш, чым за два месяцы 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства