Толькі ў адным Астравецкім раёне за год за “распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў” пакарана больш за 50 чалавек

6 сакавіка, Позірк. Судом Астравецкага раёна (Гродзенская вобласць) у 2024 годзе па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць) да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 51 чалавек, паведамляе дзяржгазета “Астравецкая праўда” са спасылкай на старшыню суда Святлану Лабар.
Адзначаецца, што асноўнай мерай пакарання ў большасці выпадкаў з’яўляўся штраф у памеры 20-25 базавых велічыняў (840–1.050 рублёў. — “Позірк”.).
“Часам прымяняўся адміністрацыйны арышт на 15 сутак. І ва ўсіх выпадках былі канфіскаваныя сродкі ўчынення правапарушэння — мабільныя тэлефоны”, — гаворыцца ў матэрыяле.
Кіраўнік раённага суда падкрэсліла, што “падпіску на які-небудзь канал варта адрозніваць ад інфармацыі, на якую прысутнічае спасылка або іншыя матэрыялы з гэтага канала (прызнанага экстрэмісцкім)”: “Гэта значыць, калі падпісчык рэпостыт, ставіць лайкі, “злівае” інфармацыю або пералічвае грошы ў падтрымку экстрэмісцкай дзейнасці, то гэта, безумоўна, з’яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем, а ў некаторых сітуацыях — і злачынствам, якое цягне крымінальную адказнасць“, — адзначыла яна.
Паводле даных праваабарончага цэнтра “Вясна”, у 2024 годзе па ўсёй Беларусі адбылося не менш як 5.890 судовых працэсаў па адміністрацыйных артыкулах, якія выкарыстоўваюцца для палітычна матываванага пераследу (амаль на 2 тыс. больш, чым у 2023-м (+51,4%)). У большасці выпадкаў размова аб арт. 19.11 КаАП.
Самай рэпрэсіўнай названы Мінск і Мінская вобласць — пераслед тут закрануў не менш як 2.772 чалавекі. Далей па колькасці рэпрэсій ідуць Брэсцкая і Гродзенская вобласці — 1.925 і 1.363 чалавекі адпаведна.

- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы ў Беларусі за год зменшылася на 2,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаВузкасць рынку накапляльных відаў страхавання ўскладняе яго рост, пагаршае якасць паслуг — часопіс Мінфіна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка