Туск лічыць неабходным павялічыць міжнародны вайсковы кантынгент на межах з Беларуссю і РФ
6 сакавіка, Позірк. На сустрэчы кіраўнікоў еўрапейскіх дзяржаў і ўрадаў у Брусэлі 6 сакавіка будзе абмяркоўвацца пытанне аб павелічэнні вайсковага кантынгенту краін НАТО і Еўропы на межах з Расіяй і Беларуссю, паведаміў журналістам прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск.
“Мы сёння шмат гаворым аб гарантыях бяспекі для Украіны, але каб даваць гарантыі бяспекі камусьці, трэба самому быць у бяспецы”, — цытуе палітыка TVN24.
На думку Туска, менавіта таму Еўропа павінна “цалкам засцерагчы свае межы”, асабліва з Расіяй і Беларуссю.
Польскі прэм’ер назваў прыярытэтам абаронны праект “Усходні шчыт”, які будзе абараняць краіны ЕС ад РФ і Беларусі. “Гэта не толькі польскі праект, у ім таксама ўдзельнічаюць фіны і краіны Балтыі”, — канстатаваў палітык.
Умацаванне абароны паветранай прасторы ЕС, абарона Балтыйскага мора і кіберпрасторы таксама, паводле слоў Туска, з’яўляюцца неабходнасцю.
У канцы лютага стала вядома, што Латвія, Літва, Польшча і Эстонія накіравалі ў Еўрапейскую камісію дакумент, у якім выкладаюць дэталі стварэння адзінай лініі абароны на мяжы з Беларуссю і Расіяй, а таксама ўказваюць кошт некалькіх агульнакантынентальных абаронных праектаў.
Адзначалася, што дакумент закліканы паўплываць на распрацоўку т. зв. “Белай кнігі” пра будучыню абароны блока, у якой, як чакаецца, будуць вызначаныя асноўныя абаронныя праекты, куды еўрапейцы павінны інвеставаць “на карысць усіх краін ЕС”.
Разглядаецца пытанне стварэння “Паўночна-ўсходняга памежнага шчыта” (ПУПШ), а таксама агульных запасаў боепрыпасаў, шчыта супрацьпаветранай абароны і забеспячэння бяспекі марской зоны.
Плануецца, што ПУПШ аб’яднае “Усходні шчыт” Польшчы, “Балтыйскую лінію абароны” краін Балтыі і можа ўключыць мяжу Фінляндыі з Расіяй.
Паводле разлікаў Латвіі, Літвы, Польшчы і Эстоніі, неабходныя інвестыцыі для гэтага праекта складуць 8–10 млрд еўра “па доўгім спісе пазіцый”, а “абарона мяжы з Расіяй і Беларуссю мае ключавое значэнне для абароны ЕС”.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка