Лукашэнка падпісаў указ аб вясновым прызыве
6 сакавіка, Позірк. Указ № 48 “Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве” падпісаў 6 сакавіка Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
Згодна з дакументам, які традыцыйна дае старт вясновай прызыўной кампаніі ва Узброеныя сілы, у сакавіку — траўні 2025 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве прызавуць “грамадзян Беларусі мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку, а таксама на службу ў рэзерве — грамадзян з ліку студэнтаў 1-га курса ўстаноў вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю, якія маюць права на адтэрміноўку ад прызыву для працягу адукацыі і выказалі жаданне прайсці такую службу”.
Паведамляецца, што прыняцце ўказа “дазволіць рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам своечасова правесці мерапрыемствы па прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве”.
Адначасова ўказам прадугледжваецца звальненне ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і рэзервістаў, “якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны”.
Урад павінен даць справаздачу аб выніках вясновага прызыву да 20 жніўня 2025 года.
Тэрмін падпісання ўказа аб вясновым прызыве другі год запар ссоўваецца на больш познюю дату. У 2023 годзе аналагічны дакумент быў падпісаны 24 студзеня, у 2024-м — 12 лютага.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13–15 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля прарыву мігрантаў праз тунэль Польшча не фіксуе спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў у абароненым грунце вырашчана на 2,3% гародніны менш, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка



