За тыдзень у Беларусь па бязвізе ўехала больш за 3,5 тыс. грамадзян еўрапейскіх краін — ДПК
15 снежня, Позірк. З 8 па 15 снежня ў бязвізавым парадку ў Беларусь уехала 3.582 грамадзяніна еўрапейскіх дзяржаў (тыднем раней — 3.396 ), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Дзяржаўнага памежнага камітэта.
Гэта больш, чым было ў іншыя тыднёвыя перыяды на працягу лістапада, але ўсё яшчэ саступае ўзроўню кастрычніка, калі да закрыцця Літвой пагранпераходаў на мяжы з Беларуссю колькасць візіцёраў складала амаль 4,5 тыс. у тыдзень.
За апошні тыдзень у Беларусь прыбыло 1.079 грамадзян Літвы (1.091 тыднем раней), 1.167 грамадзян і неграмадзян Латвіі (996), 847 грамадзян Польшчы (899), 489 грамадзян іншых еўрапейскіх дзяржаў са спісу пашыранага бязвізу (410).
Усяго з 15 красавіка 2022 года Беларусь наведала 1.246.048 жыхароў Еўропы. З Латвіі прыбыло 400.749 замежнікаў, з Літвы — 659.400, з Польшчы — 130.676. У рамках пашыранага бязвізу для 35 еўрапейскіх дзяржаў з 19 ліпеня 2024 года ў Беларусь уехалі 55.223 чалавекі.
Бязвізавы рэжым дзейнічае з 15 красавіка 2022 года для жыхароў Латвіі і Літвы, з 1 ліпеня таго ж года — Польшчы.
19 ліпеня 2024-га беларускія ўлады распаўсюдзілі бязвізавы рэжым на грамадзян яшчэ 35 краін Еўропы. 9 снежня Аляксандр Лукашэнка падоўжыў бязвізавы ўезд для грамадзян 38 еўрапейскіх краін да 31 снежня 2026 года ўключна.
Гаворка пра жыхароў Аўстрыі, Андоры, Бельгіі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Ватыкана, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Грэцыі, Даніі, Ірландыі, Ісландыі, Іспаніі, Італіі, Кіпра, Ліхтэнштэйна, Люксембурга, Мальты, Манака, Нідэрландаў, Нарвегіі, Партугаліі, Румыніі, Сан-Марына, Паўночнай Македоніі, Славакіі, Славеніі, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі і Эстоніі. Большасць гэтых краін рэжым Лукашэнкі лічыць “недружалюбнымі” за тое, што ўвялі санкцыі альбо далучыліся да іх.
- Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 16 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаСума наяўных грошай у абароце за месяц павялічылася на 83,1 млн рублёў — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка за месяц выраслі на 7,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаБольш за 10 дзён на ўсім працягу мяжы ЕС з Беларуссю не фіксуюцца спробы нелегальнай міграцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ мінулыя суткі зарэгістравана рэкордная за апошнія 10 дзён колькасць пажараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЗахаду трэба пераламаць уплыў Расіі на розумы беларусаў, заяўляе ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


