Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+Хроніка палітычных рэпрэсій за 13–15 снежня 2025 года
Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+

7 сакавіка, Позірк. Шэсць чалавек загінула на пажарах у Беларусі за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 6 сакавіка да 6:00 7 сакавіка), сведчаць даныя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Тры трагічныя выпадкі здарыліся ў Мінску: агонь забраў жыцці гаспадара кватэры ў доме на вул. Герасіменкі ў Заводскім раёне і яго маці, а таксама гаспадара кватэры ў доме на вул. Ложынскай у Першамайскім раёне.
У Магілёўскай вобласці загінула два чалавекі (Мсціслаўскі і Бабруйскі раёны), Віцебскай — адзін (Чашніцкі раён).
З пачатку года ў Беларусі адбылося 1.380 пажараў — на 33,2% больш, чым за аналагічны перыяд 2024-га (1.036). Загінула 176 чалавек (+41,9%; 124), траўмавана — 83 (-17,8%; 101).

Аўтарызавацца
Забыліся пароль?
Выхад з профілю