Напярэдадні 8 сакавіка дыпмісіі дэмакратычных краін запатрабавалі вызвалення беларускіх палітвязняў

7 сакавіка, Позірк. Акрэдытаваныя для працы ў Беларусі дыппрадстаўніцтвы дэмакратычных краін правялі ў сацыяльных сетках акцыю, прысвечаную Міжнароднаму жаночаму дню і беларускім палітвязням.
“У гэты Міжнародны жаночы дзень мы згадваем 150 жанчын-палітвязняў у Беларусі. Вікторыя Кульша і Алена Гнаук — адны з тых, хто знаходзіцца за кратамі, мае сур’ёзныя праблемы са здароўем і не атрымлівае неабходнай медыцынскай дапамогі. Гэта бесчалавечна. Мы патрабуем неадкладнага аказання медыцынскай дапамогі і вызвалення ўсіх палітвязняў”, — гаворыцца ў супольнай заяве.
Тэкст заявы апублікаваны на старонках у сацыяльных сетках дыпмісій ЕС, Вялікабрытаніі, Германіі, Нідэрландаў, Францыі, пасла па асаблівых даручэннях МЗС Літвы Асты Андрыяускене і інш.
Пра дрэнны стан здароўя палітзняволеных Вікторыі Кульшы, Алены Гнаук, а таксама Вольгі Маёравай паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Вільні 10 лютага экс-палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры дні 2026 года суседнія краіны ЕС зафіксавалі чатыры спробы незаконнай міграцыі з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі працуе 89 дзяржаўных і 23 прыватных сацыяльных пансіянаты — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка


