“Вясна”: Для жанчын-палітзняволеных ствараюцца невыносныя ўмовы

9 сакавіка, Позірк. “Беларускі рэжым не толькі не выконвае міжнародныя стандарты і нормы [абыходжання са зняволенымі], але і робіць усё магчымае, каб прынізіць годнасць жанчын праз розныя віды жорсткага абыходжання і катаванні”, — гаворыцца ў аглядзе праваабарончага цэнтра “Вясна”, прысвечаным становічшчу жанчын-палітзняволеных.
Дакумент утрымлівае сведчанні былых палітычных зняволеных.
“Ва ўсіх месцах зняволення — пачынаючы ад ізалятараў часовага ўтрымання і сканчваючы камерамі ШІЗА ў калоніях — ствараюцца невыносныя ўмовы”, — прыйшлі да высновы аўтары.
Гэта, адзначаюць яны, падрывае як фізічнае, так і ментальнае здароўе жанчын, на аднаўленне якога можа спатрэбіцца працяглы час.
“Шмат жанчын сведчылі пра жорсткае абыходжанне, здзекі, абразы і пагрозы ў свой адрас, у тым ліку сэксуальным дамаганнем і гвалтам, з якімі сутыкаліся ад самога моманту затрымання”, — сказана ў аглядзе.
Гэта азначае, што жанчын “наўпрост пазбавілі сродкаў <…> гігіены, яны вымушаныя спаць на халоднай падлозе, але пры гэтым іх двойчы за ноч вымушаюць паднімацца і называць сваё імя і прозвішча”.
Яшчэ адзін з відаў прыніжэння для жанчын — “голы” дагляд, які ўключае ў сябе “частковае або поўнае зняцце адзення для візуальнага агляду ўсіх частак цела, пры гэтым ад зняволеных могуць патрабаваць адкрыць рот, нахіліцца, папрысядаць і пакашляць”, фіксуюць аўтары: “Такія дагляды нясуць у сабе высокую рызыку для ўзнікнення сітуацый гвалту, жорсткага абыходжання і нават катаванняў, а таксама могуць зрабіцца асновай для прымусаў, дамаганняў, дыскрымінацыі”.
Паводле даных “Вясны” на 1 сакавіка, у Беларусі было 154 палітзняволеныя жанчыны. За перыяд 2020—2024 гг. сумарна — 1.562.
На 9 сакавіка палітзняволенымі прызнана 1.219 чалавек.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Жанчыны ў няволі пакутуюць не толькі праз палітычны пераслед, але і проста праз тое, што яны жанчыны — "Вясна"
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваШостую ноч запар на беларускіх метэастанцыях фіксуюцца тэмпературныя антырэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 12 траўня — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка