У лютым зафіксаваны значны рост дзелавых паездак расіян у Беларусь — даследаванне

10 сакавіка, Позірк. Беларусь і Узбекістан сталі самымі “хуткарослымі” напрамкамі камандзіровак расіян сёлета ў лютым: у параўнанні з аналагічным месяцам 2024 года кампаніі з РФ забраніравалі ў гэтых краінах на 60% больш гатэляў і іншых варыянтаў размяшчэння, паведамляе ТАСС.
Расійскае агенцтва, якое спасылаецца на даныя даследавання сэрвісу для планавання дзелавых паездак “Астравок камандзіроўкі”, разам з тым адзначыла, што паводле колькасці браніраванняў Беларусь у лютым знаходзілася на пятым месцы, саступіўшы ААЭ, Тайланду, Кітаю і Турцыі.
У даследаванні адзначаецца, што сярэдні кошт ночы ў беларускім гатэлі за год вырас на 20% і склаў 9,3 тыс. расійскіх рублёў (каля 104 долараў паводле актуальнага курсу ЦБ РФ. — “Позірк”.).
Прыводзіцца меркаванне кіраўніка сэрвісу “Астравок камандзіроўкі” Любові Васільевай, якая адзначыла, што “рост колькасці камандзіровак у краіны СНД заканамерны: расійскі бізнес працягвае экспансію за межамі краіны”.


- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва восьмы дзень не фіксуе спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 7 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка

