Прыморскі край РФ купіць у “Белкамунмаша” карпусы трамваяў, разглядзіць прапановы па электратранспарце
11 сакавіка, Позірк. Улады Прыморскага краю РФ збіраюцца абнавіць парк электратранспарту Уладзівастока з дапамогай беларускай тэхнікі, заявіў кіраўнік гэтага рэгіёну Алег Кажамяка, які 11 сакавіка наведвае Беларусь.
“На заводзе “Белкамунмаш“ у Мінску дамовіліся пра пастаўкі новых карпусоў для нашых трамваяў, — адзначыў расійскі чыноўнік (цытата прыведзеная ў яго тэлеграм-канале). — Пачнем з гэтага, а далей разглядзім прапановы беларускіх калегаў па тралейбусах і электробусах”.
На Мінскім аўтамабільным заводзе Кажамяка заявіў, што Прымор’е мае “даўнія сувязі” з МАЗам. “Завод зарэкамендаваў сябе як надзейны партнёр. Тут гатовыя пастаўляць тэхніку ў тэрмін і па прымальных цэнах”, — сцвярджае ён.
Паводле слоў губернатара, сёння рэгіёну патрабуюцца пасажырскія аўтобусы, машыны для камунальных службаў і грузавы транспарт. Улады гэтага суб’екта РФ таксама “разглядзяць і новы кірунак — машыны хуткай дапамогі”. “Пачнем з адной машыны. Нашыя медыкі апрабуюць і дадуць свае рэкамендацыі”, — адзначыў чыноўнік.
На сустрэчы з намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі Юрыем Шулейкам Кажамяка заявіў, што Мінск і Уладзівасток “зацікаўленыя нарошчваць аб’ёмы і наменклатуру” тэхнікі ды іншай прамысловай прадукцыі.
Беларускі віцэ-прэм’ер сцвярджае, што ўся тэхніка, якая пастаўляецца, “забяспечаная поўнай сэрвіснай падтрымкай”. “З яе лінейкай ужо можна азнаёміцца і набыць у Адзіным цэнтры па дэманстрацыі і продажы тэхнікі беларускай вытворчасці ў Прыморскім краі”, — сказаў ён.
Кажамяка рэгулярна наведвае Беларусь. Самы вядомы яго візіт быў звязаны з вызваленнем 6 чэрвеня 2023 года грамадзянкі РФ Сафіі Сапегі. Кіраўнік расійскага рэгіёну асабіста сустракаў яе ля брамы папраўчай калоніі № 4 у Гомелі.
Сапегу і некалі апазіцыйнага беларускага блогера Рамана Пратасевіча затрымалі 23 траўня 2021 года ў мінскім аэрапорце пасля арганізаванай беларускімі ўладамі вымушанай пасадкі самалёта ірландскай авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільнюс.
6 траўня 2022 года Гродзенскі абласны суд прыгаварыў дзяўчыну да 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму за “распальванне варожасці” і “незаконны збор і распаўсюд” інфармацыі пра прыхільнікаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Сапега не стала абскарджваць вырак, але прасіла аб памілаванні, у якім ёй было адмоўлена. Аднак Лукашэнка перадумаў пасля сустрэчы з Кажамякам.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8–11 сакавікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Савет Еўропы прыняць дэкларацыю ў падтрымку незалежнасці і суверэнітэту Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Пуцін паводзіць сябе, як п’яны сусед, калі не дабіваецца свайгоМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць прынятых на дадатковыя працоўныя месцы за пяць гадоў скарацілася на 7,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені па росту сельгаспрадукцыі Беларусь заняла ў ЕАЭС другое месца пасля першага годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ ЕАЭС запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у нацвалюце больш за ўсё вырасла ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПяць дзён запар у Беларусі фіксуюцца гістарычныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка