Беларусь збіраецца наведаць прэзідэнт Гвінеі-Бісаў

11 сакавіка, Позірк. Прэзідэнт Гвінеі-Бісаў Умару Сісоку Эмбала 11 сакавіка патэлефанаваў Аляксандру Лукашэнку “для абмеркавання актуальных пытанняў двухбаковай супрацы”, паведамляе прэс-служба апошняга.
Сцвярджаецца, што адбылася “грунтоўная размова па ўсім комплексе двухбаковых стасункаў і кірунках, па якіх бакі зацікаўленыя развіваць узаемадзеянне”.
Лукашэнка і Эмбала, згодна з паведамленнем, таксама “абмеркавалі дэталі планаванага афіцыйнага візіту лідара Гвінеі-Бісаў у Беларусь”.
Гвінея-Бісаў знаходзіцца на заходнім узбярэжжы Афрыкі. Займае плошчу 36,1 тыс. кв. км (крыху менш за Мінскую вобласць), насельніцтва — каля 2,1 млн чалавек.
Зараз ніводнае дыпламатычнае прадстаўніцтва Беларусі не акрэдытаванае на працу з гэтай дзяржавай. Пра прыняццё Лукашэнкам даверчых грамат амбасадара Гвінеі-Бісаў (па сумяшчальніцтве з Масквы) апошні раз паведамлялася ў 2013 годзе.
У той жа час, паводле інфармацыі дзяржСМІ, 31 студзеня гэтага года амбасадар Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік правёў сустрэчу з амбасадарам Гвінеі-Бісаў у РФ Алфрэду Крыштавау Гомешам Лопешам, на якой “абмяркоўваліся пытанні супрацы ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах, а таксама графік будучых кантактаў” Мінска і Бісаў.
Бісаў-гвінейскі дыпламат, як заяўлялася, адзначыў, што для яго краіны важна ўзаемадзейнічаць з Беларуссю, перш за ўсё ў сферы сельскай гаспадаркі. Ён удакладніў, што інтарэс прадстаўляюць “беларускія напрацоўкі і практычны досвед у гэтай галіне”.
Гомеш Лопеш таксама выказаў інтарэс да арганізацыі навучання студэнтаў з яго краіны у ВНУ Беларусі “па ўсім спектры спецыяльнасцей — ад падрыхтоўкі адмыслоўцаў у галіне сельскай гаспадаркі да медыцынскіх кадраў”.
У сваю чаргу Рагожнік “падкрэсліў гатоўнасць беларускага боку прапанаваць Гвінеі-Бісаў увесь спектр прадукцыі машынабудавання з далейшай арганізацыяй яе сэрвіснага абслугоўвання”.
Даных пра двухбаковы гандаль паміж краінамі ў адкрытым доступе няма. Паводле наяўнай інфармацыі, на рынак гэтай краіны праз расійскія парты могуць пастаўляцца, у прыватнасці, беларускія калійныя ўгнаенні і іншая прадукцыя.

- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+