МЗС Літвы прапануе яшчэ на год падоўжыць нацыянальныя санкцыі ў дачыненні да грамадзян Беларусі і РФ

13 сакавіка, Позірк. Прапанову яшчэ на год падоўжыць нацыянальныя санкцыі ў дачыненні да грамадзян Беларусі і Расіі мае намер унесці ў Сейм Літвы 13 сакавіка Міністэрства замежных спраў гэтай балтыйскай дзяржавы.
“Падаўжэнне тэрміну дзеяння закона забяспечыць Літве магчымасць дадаткова прымяняць абмежавальныя меры на нацыянальным узроўні супраць дзяржаў-агрэсараў у якасці інструмента знешняй палітыкі, у дадатак да міжнародных санкцый, уведзеным Еўрапейскім саюзам у сувязі з вайной, якую вядзе Расійская Федэрацыя супраць Украіны”, — прыводзіць змест тлумачальнай запіскі да законапраекта партал навін Delfi.
Згодна з раней прынятым законам, літоўскія санкцыі супраць беларусаў і расіян дзейнічаюць да 2 траўня 2025 года. Цяпер парламентарыям прапануюць падоўжыць іх да 2 траўня 2026-га.
Летась у снежні спікер Сейма Літвы Саўлюс Сквярняліс не выключыў магчымасці ўзмацнення абмежавальных мер: “Я не сумняваюся, што пасля працэсу, які будзе называцца выбарамі ў Беларусі, нас чакае вялізны выклік. Пытанне пра санкцыі і іх маштабы, асабліва калі гаворка ідзе пра Беларусь, магчыма, зменіцца, але не ў бок памяншэння. Гэта звязана з пагрозай нашай нацыянальнай бяспецы”.
Кіраўнік урада падкрэсліў, што ўсе гэтыя абмежаванні мусяць быць “разумнымі” і не павінны парушаць інтарэсы людзей, якім Літва “дала магчымасць часова жыць” у краіне, але ўсе рашэнні трэба “разглядаць праз прызму бяспекі”.
У адпаведнасці з законам аб санкцыях, які Сейм Літвы ўпершыню прыняў у 2023 годзе, прыпынены прыём заяў на атрыманне шэнгенскіх і нацыянальных віз ад грамадзян Беларусі і РФ за выключэннем выпадкаў, калі літоўскае МЗС выступае пасярэднікам у прыёме дазволаў на часовае пражыванне. Выключэнне робіцца толькі для тых, хто мае дзейную шэнгенскую або нацыянальную візу, дазвол на жыхарства ў Літве ці іншай краіне ЕС.
Беларусаў і расіян, якія прыбываюць з-за межаў ЕС, дадаткова правяраюць на наяўнасць пагроз нацыянальнай бяспецы, грамадскаму, дзяржаўнаму парадку, унутранай бяспецы.
Таксама яны не могуць увозіць або вывозіць украінскія грыўны; забаронены ўвоз у Літву сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў расійскага ці беларускага паходжання.

- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаЕС забараніў здзелкі з беларускім лічбавым рублём і ўвёў шэраг іншых абмежаванняў у дачыненні да Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа першы квартал 2026 года зменшылася доля занятага ў эканоміцы насельніцтва ў працаздольным узросцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку прымаюцца меры супраць лясных пажараў, якія пераносяць радыенуклідыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатвія чатыры тыдні штодня фіксуе спробы мігрантаў незаконна патрапіць на яе тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год колькасць людзей, якія пражываюць на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях, зменшылася на 8 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка

