Кіеў павінен стаць цэнтрам барацьбы за свабодную Беларусь, як Варшава і Вільнюс, лічыць украінскі дэпутат

13 сакавіка, Позірк. Кіеў павінен стаць “цэнтрам барацьбы за свабодную Беларусь, гэтак жа як Варшава і Вільнюс”, і зрабіць усё, каб беларускія дэмакратычныя сілы “мелі ва Украіне платформу для дзейнасці”, заявіў падчас выступу ў парламенце народны дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Ігар Гузь.
Парламентарый напісаў 13 сакавіка на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”, што Украіне патрэбная стратэгія ў дачыненні да Беларусі. Адпаведны дакумент, адзначыў Гузь, павінен стаць дарожнай картай для ўсіх дзяржаўных структур, якія працуюць над пытаннямі бяспекі, знешняй палітыкі і “любога ўзаемадзеяння з <…> паўночным суседам”.
“Наша мэта — зрабіць усё магчымае, каб у будучым Беларусь стала дружалюбнай дзяржавай, пагроза нападу з яе тэрыторыі была выключаная, а рэжым дыктатара Лукашэнкі — зрынуты”, — падкрэсліў дэпутат.
На яго думку, для гэтага Украіне трэба “на афіцыйным узроўні прызнаць, што Беларусь сёння з’яўляецца акупаванай Расіяй тэрыторыяй”.
“Лукашэнка — гэта Пуцін. Няма ніякай розніцы паміж гэтымі двума дыктатарамі”, — лічыць Гузь. Дэпутат таксама адзначыў неабходнасць не дапусціць якіх-небудзь паслабленняў у санкцыях супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Эканамічны ціск, перакананы ён, павінен быць “максімальным, каб не даць Мінску ніякай прасторы для манеўраў”.
Гузь заклікаў падтрымаць беларускіх добраахвотнікаў і прапанаваў стварыць на базе палка імя Кастуся Каліноўскага (ПКК) “асобнае нацыянальнае падраздзяленне” ва Узброеных сілах Украіны.
“Нам патрэбныя тэлеканалы, радыё, сайты, якія будуць працаваць на Беларусь і дапамагаць фармаваць антырэжымны рух унутры краіны”, — заявіў ён.
Дэпутат таксама заклікаў Украіну “змагацца за вызваленне беларускіх палітвязняў, а таксама вайскоўцаў, якія трапілі ў палон”.
Летась у сакавіку Гузь і яго калегі з розных партый выступілі ў падтрымку беларускіх добраахвотнікаў і ўзнялі сцяг ПКК падчас пасяджэння Вярхоўнай Рады.
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ Баранавічах перакрыты рэкорд холаду амаль паўвекавой даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаГрузія не ўпусціла назад яшчэ аднаго актывіста беларускай дыяспарыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаЗа траціну 2025 года фізічныя асобы прадалі валюты амаль на 238 млн долараў больш, чым набылі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства