Урад: 20% жылля ў Беларусі не мае гарачага водазабеспячэння

13 сакавіка, Позірк. У Беларусі застаецца 9,4% жылля, не абсталяванага вадаправодам, 11% — каналізацыяй, 19,7% — гарачым водазабеспячэннем. Такія звесткі ўтрымліваюцца ў канцэпцыі дзяржаўнай жыллёвай палітыкі да 2030 года.
Дакумент прыняты пастановай урада ад 7 сакавіка 2025 года № 144 і апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 13 сакавіка.
У канцэпцыі адзначаецца, што агульная плошча жылых дамоў, якія знаходзяцца ў лядашчым або аварыйным стане, складае 190 тыс. кв. м (66,3% у сельскай мясцовасці).
“Ацэнка бягучага стану жыллёвага фонду паказвае на наяўнасць наступных праблем, якія патрабуюць неадкладнага вырашэння: нарастаючы знос жыллёвага фонду і яго інтэнсіўнае выбыццё; рост колькасці лядашчых і аварыйных жылых дамоў, капітальны рамонт якіх эканамічна немэтазгодны; нарастаючы знос інжынерных камунікацый; недастатковы ўзровень добраўпарадкавання жыллёвага фонду, асабліва ў сельскай мясцовасці; засваенне новых тэрыторый без рэнавацыі існуючых жылых дамоў, што стварае дысбаланс у камфортнасці ўмоў пражывання“, — гаворыцца ў дакуменце.
Паводле звестак яго распрацоўшчыкаў, цалкам задаволена жыллёвымі ўмовамі 57,8% хатніх гаспадарак краіны, 29,6% — хутчэй задаволена, незадаволена — 5,4%.
Адзначаецца, што нездаволенасць вышэйшая ў хатніх гаспадарак з дзецьмі — 10,7% агульнай колькасці, а таксама ў малазабяспечаных сем’яў — 15,4%.
“Асноўная прычына ў тым, што калі агулам па рэспубліцы толькі 9,9% хатніх гаспадарак вымушаныя пражываць у жылых памяшканнях плошчай менш за 15 кв. м на чалавека, то малазабяспечаных хатніх гаспадарак, якія пражываюць у такіх умовах, — 33,7%“, — падкрэсліваецца ў канцэпцыі.
На думку яе складальнікаў, застаецца “ярка выражаны дысбаланс у паляпшэнні жыллёвых умоў па катэгорыях грамадзян, якія стаяць на ўліку“: “Штогод паляпшалі свае жыллёвыя ўмовы 27,2% шматдзетных сем’яў, 2,4% маладых сем’яў, 3,2% асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў“.
Найбольш шматлікая катэгорыя маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў — маладыя сем’і — складае 259,5 тыс. чаргавікоў і скарачаецца штогод не больш чым на 2,6%. У 2023 годзе толькі 6.838 маладых сем’яў палепшылі жыллёвыя ўмовы.
Адной з асноўных мэтаў улады заяўляюць у дакуменце дасягненне забяспечанасці насельніцтва агульнай плошчай жылля да 33 кв. м на чалавека (цяпер 29,9).
Плануецца надаць увагу рэнавацыі жылых дамоў, развіццю індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва, прыцягненню інвестыцый у гэты сектар, стымуляванню іпатэчнага крэдытавання.
Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва даручана ў двухмесячны тэрмін распрацаваць і ўнесці ва ўрад план мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў канцэпцыі.
У 2025 годзе ў Беларусі павінна быць пабудавана 4,5 млн квадратных метраў жылля, вынікае з задання, устаноўленага адпаведнай пастановай урада ад 3 лютага.
Больш за ўсё жылля павінна быць узведзена ў Мінскай вобласці — 1 млн 325 тыс. кв. м (з улікам 18,9 тыс. кв. м, якія будуць пабудаваны Мінгарвыканкамам у гарадах-спадарожніках).
Далей: Мінск — 710 тыс. кв. м, Брэсцкая вобласць — 625,9 тыс., Гомельская — 565 тыс., Гродзенская — 456,1 тыс., Магілёўская — 418 тыс., Віцебская — 400 тыс.
Паводле задання ўрада на 2024 год у краіне павінна было быць пабудавана 4,4 млн кв. м (цяпер запланавана павелічэнне на 2,3%). Згодна звестак Белстата, за год было ўведзена ў эксплуатацыю 4 млн 390 тыс. 544 кв. м (99,8% плана).
У 2023-м пры заданні ў 4,3 млн кв. м пабудавана 4 млн 195 тыс. 92 кв. м (97,6%), у 2022-м — 4,2 млн кв. м і 4 млн 222 тыс. 619 кв. м адпаведна (100,5%).
Летась арганізацыі ўсіх формаў уласнасці пабудавалі 47,3 тыс. кватэр, што на 0,21% менш, чым годам раней (47,4 тыс.), і на 9,73% менш, чым у 2021-м (52,4 тыс.), сведчаць звесткі Белстата.
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ Баранавічах перакрыты рэкорд холаду амаль паўвекавой даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаГрузія не ўпусціла назад яшчэ аднаго актывіста беларускай дыяспарыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаЗа траціну 2025 года фізічныя асобы прадалі валюты амаль на 238 млн долараў больш, чым набылі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+