Замежныя перавозчыкі спрабавалі правезці ў Беларусь тавары з пазначэннем заніжанага кошту

29 снежня, Позірк. Два замежныя перавозчыкі спрабавалі правезці ў Беларусь праз пункт пропуску Казловічы (з польскага боку — Кукурыкі) тавары, прад’явіўшы дакументы з пазначэннем заніжанага кошту грузаў, вынікае з паведамлення прэс-службы Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК).
У першым выпадку латвійскі перавозчык вёз з Эстоніі каву і мыйныя сродкі для посуду. Кошт тавараў, паводле дакументаў, складаў 143 тыс. рублёў, аднак фактычны, паводле сцвярджэння мытнікаў, дасягаў амаль 860 тыс. “Розніца ў мытных плацяжах, на якіх такім чынам спрабавалі ашчадзіць, больш за 64 тыс. бел. рублёў”, — падкрэсліла ведамства.
У другім выпадку польскі перавозчык вёз з Літвы 750 тыс. цыбулін цюльпанаў. Пры гэтым “замест рэальнага кошту тавару ў 605 тыс. рублёў ён пазначыў суму ў 11 разоў менш”. “У гэтым выпадку сума нявыплачаных мытных плацяжоў склала каля 145 тыс. бел. рублёў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Брэсцкая мытня распачала ў дачыненні да перавозчыкаў адміністрацыйныя працэсы паводле ч. 3 арт. 15.5 КаАП (недэклараванне або прадстаўленне недакладных звестак пра тавары), што прадугледжвае штраф — да 30% кошту прадмета правапарушэння. Акрамя таго, заяўляе ДМК, “парушальнікам неабходна будзе заплаціць усю суму належных мытных плацяжоў”.


- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка25 чэрвеня Літва спыніла рэкордную за месяц сутачную колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 4–13%, за год — на 14–29%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка

