У апошні дзень анамальна цёплага надвор’я тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя больш чым на 30 метэастанцыях

14 сакавіка, Позірк. Восем дзён працягваўся ў Беларусі перыяд анамальна цёплага для пачатку сакавіка надвор’я.
З 6 па 13 сакавіка перакрыта 316 лакальных і шэсць абсалютных тэмпературных рэкордаў дня за ўвесь 144-гадовы перыяд інструментальных метэаназіранняў (6-11 сакавіка), вынікае з праведзенага “Позіркам“ параўнання аператыўных і архіўных даступных даных Белгідрамета.
Усе восем дзён абнаўляліся рэкорды ў Бабруйску, Клічаве, Сянно і Слуцку. У Мінску рэкорд выстаяў толькі 11 сакавіка.
У заключны дзень цёплага надвор’я перапісана 33 лакальных экстрэмумы.
Самая высокая тэмпература адзначана ў Акцябрскім — 17,8 градуса (было 17,1 у 2001 годзе) пры абсалютным максімуме дня 19,9 (у 2002 годзе ў Брагіне).
У Мінску паветра прагрэлася да 15,9 градуса (13,2 у 2002 годзе), у Гомелі — да 17,3 (16,6 у 2002-м), Магілёве — да 16 (14 у 1997-м), Віцебску — да 14,7 (12,8 у 2002-м),
Удзень 14 сакавіка, паводле прагнозу Белгідрамета, не вышэй за 11 градусаў цяпла, 15 і 16 сакавіка — да 8, 17-га — да 5. Бліжэйшыя тры ночы чакаюцца маразы да 7-8 градусаў ніжэй за нуль.

- Грамадства
- ГрамадстваУ Нацыянальнай бібліятэцы не ведаюць тэрытарыяльную прыналежнасць Турава, адкуль, на думку Лукашэнкі, карані беларусаў (фотафакт)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаНягледзячы на намаганні ўладаў па прыцягненні працоўных мігрантаў, колькасць вакансій для замежнікаў расце — даныя дзяржслужбы занятасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, ЭканомікаУ 2025 годзе ў Германіі афіцыйна было працаўладкавана 12,5 тыс. беларускіх грамадзян, кожны пяты — па дэфіцытнай спецыяльнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваПлошча пажараў у экасістэмах Гомельскай вобласці за апошнія паўтара месяца амаль у 2 разы перавысіла паказчык за ўсё першае паўгоддзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ ліпені 2026 года найбольш падаражэлі гарачае водазабеспячэнне, авіябілеты і аўтазапчасткі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

