Долар і еўра страцілі па дзве капейкі перад выхаднымі

14 сакавіка, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 14 сакавіка 2025 года.
Курс долара знізіўся да 3,1476 рубля (-0,71%; -0,0225), юаня — да 4,313 за 10 (-0,22%; -0,0093), еўра — да 3,395 рубля (-0,66%; -0,0224).
Расійскі рубель падаражэў да 3,6152 за 100 (+0,13%; +0,0047).
На адыходзячым працоўным тыдні (10–14 сакавіка) долар патаннеў на 2,02% (з 3,2125 да 3,1476), еўра — на 1, 88% (з 3,46 да 3,395), юань — на 1,44% (з 4,3762 да 4,313 за 10); расійскі рубель падаражэў на 1,19% (з 3,5728 да 3,6152 за 100).
На 8,54% (з 3,4735 да 3,1770 рублі) знізіўся афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — люты 2025 года. Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 28 лютага 2025-га (па выніках студзеня таксама другое месца, -1,73%).
Аналіз таксама паказаў, што афіцыйны курс долара ў Беларусі ў 2024 годзе вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рублі). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.
У 2023 годзе ў Беларусі было другое месца паводле росту афіцыйнага курсу долара (+16,12%), у 2022-м — трэцяе (+7,39%), у 2021-м — чацвёртае сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першае месца.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2025 годзе суседнія краіны ЕС зафіксавалі на 6,4 тыс. больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым у 2024-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў снежні вырас на 0,8%, за 2025 год — знізіўся на 15,5%, за апошнія 10 гадоў — вырас на 65,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па зніжэнні афіцыйнага курсу долара ў 2025 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ апошні дзень 2025 года Літва зафіксавала 3 спробы незаконнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства



