Дзень Канстытуцыі стане святам, калі законы будуць абараняць грамадзян, а не выкарыстоўвацца для рэпрэсій — Ціханоўская

15 сакавіка, Позірк. Асноўны закон патрэбны, каб “абараняць грамадзян ад паліцэйскага свавольства, гарантаваць змяняльнасць улады і свабоду слова”, але рэжым Аляксандра Лукашэнкі гадамі ператвараў яго “ў зручны інструмент — перапісваў, ігнараваў і выкарыстоўваў супраць народа”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў Дзень Канстытуцыі, які ў Беларусі адзначаецца 15 сакавіка.
Канстытуцыя Беларусі “поўная супярэчнасцяў”, напісала палітык у сваім тэлеграм-канале.
“У ёй замацаванае права на жыццё, але краіна застаецца апошняй у Еўропе, дзе дзейнічае смяротнае пакаранне, — звярнула ўвагу дэмлідар. — У ёй сказана, што ўсе роўныя перад законам, але прэзідэнт мае імунітэт ад крымінальнага пераследу. Яна абяцае свабоду меркаванняў, але ўлады кідаюць пенсіянераў у вязніцы за каментарыі ў інтэрнэце”.
Пералік паўнамоцтваў прэзідэнта, адзначыла Ціханоўская, “выключае баланс улады і вяршэнства дэмакратыі”, бо “парламент, Канстытуцыйны суд, рэферэндумы — усё так ці інакш падпарадкаванае адной асобе”. Паводле слоў палітыка, Канстытуцыя “павінна быць гарантам правоў грамадзянаў, павінна служыць народу, а замест гэтага служыць чалавеку пры ўладзе”.
“Сённяшні дзень стане сапраўдным святам, калі законы будуць абараняць грамадзян, а не выкарыстоўвацца для рэпрэсій, — падкрэсліла Ціханоўская. — Калі ў краіне з’явіцца незалежны суд, сумленныя выбары і роўныя правы для ўсіх. Калі Беларусь стане свабоднай і дэмакратычнай краінай. І мы набліжаем гэты дзень кожным сумесным намаганнем. Беззаконне не можа працягвацца бясконца — яму на змену прыходзяць павага да правоў людзей і справядлівасць”.
Лукашэнка, які неаднаразова ініцыяваў змены ў Канстытуцыю фактычна для ўмацавання сваёй улады, 15 сакавіка заявіў, што нібыта “абноўлены пры ўдзеле мільёнаў беларусаў” Асноўны закон стаў “падмуркам для пабудовы сапраўды народнай дзяржавы, у якой клопат пра чалавека з’яўляецца прыярытэтам той палітыкі, што праводзіцца”.
“У Беларусі ствараецца грамадства роўных магчымасцей, забяспечваецца абарона правоў і свабод грамадзян, умацоўваецца інстытут сям’і, дзейнічае сістэма падтрымкі моладзі, актыўна развіваюцца ахова здароўя, навука і адукацыя, — прыводзіць тэкст віншавання прэс-служба палітыка. — Дзяржава садзейнічае духоўнаму адраджэнню, захаванню культурнай спадчыны і міжканфесіянальнага дыялога”.
Лукашэнка лічыць, што “патрыятызм, згуртаванасць, вернасць канстытуцыйным прынцыпам і каштоўнасцям стануць залогам працвітання і незалежнасці” Беларусі.
Гл. таксама:
Цень Канстытуцыі. Асноўны закон у Беларусі даўно ператварыўся ў дышаль (на рускай мове)
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- За час кіравання Лукашэнкі ў Беларусі знікла 1,6 тыс. населеных пунктаў — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Лукашэнка памыляецца, недаацэньваючы ЕўропуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла на 1,6 млрд рублёў — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+