У аўтааварыі пад Быхавам пацярпела сем чалавек, у тым ліку трое дзяцей

15 сакавіка, Позірк. Сем чалавек, у ліку якіх трое маленькіх дзяцей, пацярпела ў выніку аўтамабільнай аварыі, якая здарылася раніцай 15 сакавіка каля аграгарадка Следзюкі (Магілёўская вобласць, каля 8 км ад Быхава), вынікае з паведамлення Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле інфармацыі ведамства, каля 10:00 на дарозе М-8 аўтамабіль “Нісан” пад кіраваннем 40-гадовай жанчыны-кіроўцы выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтамабілем “Хонда”, за стырном якога быў 29-гадовы мужчына.
“Абодва кіроўцы і пасажыры, з якіх трое малалетніх, з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваныя”, — паведамляе МУС.
Следчы камітэт удакладніў, што гэта здарылася на 273-м кіламетры згаданай дарогі (мяжа РФ — Віцебск — Гомель — мяжа Украіны) “ва ўмовах снегападу”.
Паводле папярэдніх звестак, “Нісан” у складаных дарожных умовах “занесла на паласу сустрэчнага руху”. Адзначаецца, што пацярпелым дзецям 5, 6 і 7 год.
Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што спецыялісты трох брыгад хуткай дапамогі агледзелі ўсіх пацярпелых і накіравалі ў Магілёўскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі і Магілёўскую абласную дзіцячую бальніцу.
“Усе дзеці знаходзяцца ў рэанімацыйным аддзяленні. У пацыентаў дыягнаставаныя спалучаныя траўмы, пераломы, удары, ЧМТ. Урачы зараз праводзяць кансіліумы, дыягнастычныя даследаванні ўсім пацярпелым у ДТЗ”, — гаворыцца ў паведамленні.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка