Крэмль пацвердзіў удзел Лукашэнкі ва ўрачыстасцях з нагоды 80-годдзя перамогі 9 траўня ў Маскве

15 сакавіка, Позірк. Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных 80-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, якія пройдуць 9 траўня ў Маскве, вынікае з паведамлення прэс-службы прэзідэнта Расіі.
На сайце Крамля паведамляецца, што Лукашэнка, які знаходзіцца ў Расіі, прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і кіраўнік Таджыкістана Эмамалі Рахмон падчас нефармальнай сустрэчы 15 сакавіка звязаліся па тэлефоне з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым.
Сцвярджаецца, што адбылася “цёплая, сяброўская размова, падчас якой лідары абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў далейшага развіцця міждзяржаўных стасункаў”. Сярод іншага яны дамовіліся “сустрэцца 9 траўня ў Маскве падчас урачыстых мерапрыемстваў”.
Варта адзначыць, што беларускія ўлады запланавалі правесці 9 траўня маштабны парад у Мінску. Напрыканцы лютага памочнік міністра абароны па ідэалагічнай працы ва Узброеных сілах Леанід Касінскі паведаміў, што на ім чакаюцца вайскоўцы з шэрагу “дружалюбных краін”.
“Задума парада маштабная, — сказаў ён. — Плануецца ўдзел больш як 24 парадных разлікаў, а таксама паветраных суднаў. <…> Мы запрасілі парадныя разлікі з дружалюбных нам краін — Расійскай Федэрацыі, Кітая, а таксама сцяганосныя групы з дзяржаўнымі сцягамі рэспублік СНД. Часткова пацвярджэнне аб удзеле шэрагу краін ужо атрымана”.
Мае намер Лукашэнка сустрэць парад у беларускай сталіцы, а затым адправіцца ў Маскву, ці ён праігнаруе ўрачыстасці на радзіме дзеля ўдзелу ў расійскіх, пакуль невядома.
Летась Лукашэнка накіраваўся ў Маскву 8 траўня, дзе ў той дзень адбыўся саміт Еўразійскага эканамічнага саюза. Удзень 9 траўня ён прысутнічаў на парадзе на Краснай плошчы, а ўвечары вярнуўся ў Мінск і выступіў на акцыі “Беларусь памятае”.
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 7,1 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах за год вырасла ў 6,3 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла на 37,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за першую палову 2025 года знізіўся на 14,6% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–30 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства